Людовік II (кароль Італіі)
Людо́вік ІI (825 — 12 жніўня 875) — кароль Італіі (844—875), кароль Правансу (863—875), імпэратар Захаду (850—875) з дынастыі Каралінгаў. Сын імпэратара Лётара I і Ірмэнгарды Турскай.
Людовік II (кароль Італіі) | |
імпэратар Захаду[d][1] і кароль Італіі[d][2] | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся |
каля 825[3] або 1 лістапада 825,
|
Памёр | 12 жніўня 875[3], |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Ermengard of Italy[d][4] і Gisela[d][5] |
Дынастыя | Каралінгі[3] |
Сужэнец | Engelberga[d][3] |
Бацька | Лётар I[3] |
Маці | Ірмэнгарда Турская[d][3] |
Біяграфія
рэдагавацьНеўзабаве пасьля заключэньня Вэрдэнскай дамовы 843 году бацька адаслаў Людовіка ў Італію. Папа рымскі Сэргіюш II пайшоў насустрач маладому ўладару й зладзіў у ягоны гонар цудоўны прыём ў чэрвені 844 году, урачыста каранаваўшы яго каралём Італіі.
У 846 годзе арабы падняліся па Тыбры да самага Рыма й захапілі яго, у тым ліку разрабавалі сабор сьвятога Пятра. Кароль Людовік ўступіў у бітву зь імі, але пацярпеў паразу й ледзь здолеў выратавацца. У 850 годзе папа Леў IV вянчаў Людовіка імпэратарскай каронай. Князь Салерна Сыконульф зьявіўся да Людовіка, прысягнуўшы яму на вернасьць і заплаціўшы значную суму грошай. Заручыўшыся зьвязам зь ім, Людовік рушыў супраць арабаў з усім сваім войскам, што знаходзілася ў Італіі. Князь Бэнэвэнта выдаў яму знаходзіўшыхся ў ягоным горадзе арабаў, і Людовік загадаў пакараць сьмерцю іх, але гэтая лютасьць не спыніла ворагаў, якія рабілі жудасныя спусташэньні. Людовік дарэмна аблажыў Бары й неўзабаве адступіў.
Па Прумскім падзеле, зробленым ягоным бацькам Лётарам I 19 верасьня 855 году, Людовік II захаваў за сабой Італьянскае каралеўства й імпэратарскі тытул.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens (фр.): Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ^ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens (фр.): Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 39. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м Settipani C. La Préhistoire des Capétiens (фр.): Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 267—269. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ^ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens (фр.): Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 269—270. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ^ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens (фр.): Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 269. — ISBN 978-2-9501509-3-6