Людвік Станіслаў Фадзей Акінчыц
Лю́двік Станісла́ў Фадзе́й Акі́нчыц (2 траўня 1835, Гарадзенская губэрня — 15 красавіка 1903[1], Кунгур) — лекар, удзельнік паўстаньня 1863 року. Брат Станіслава і Фэлікса.
Людвік Акінчыц | |
Род дзейнасьці | лекар |
---|---|
Дата нараджэньня | 2 траўня 1835 |
Месца нараджэньня | Гарадзенская губэрня |
Дата сьмерці | 15 красавіка 1903 |
Месца сьмерці | Кунгур |
Месца пахаваньня | |
Занятак | лекар |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Акінчыц.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў Гарадзенскай губэрні. Паляк, каталіцкага вызнаньня[2].
Скончыў мэдычны факультэт Імпэратарскага ўнівэрсытэту ў Маскве (1862). Жыў і займаўся лекарскай практыкай у Сьвіслачы Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні.
25 чэрвеня 1863 року арыштаваны «за садзейнічаньне паўстаньню»[3] і прыгавораны да ссылкі. Пакараньне адбываў у Кунгуры на Ўрале.
Працаваў земскім урачом, стаў адным з заснавальнікаў курортнай мэдыцыны. За асаблівыя заслугі ў 1886 року ўзнагароджаны ордэнам сьвятога Станіслава 3-й ступені.
Памёр у 1903 року, пахаваны ў Пярмі на Егашынскіх («польскіх») могілках.
Сын Людвік Акінчыц (1874—1941) — вядомы расейскі і савецкі хірург-гінэколяг, эндакрыноляг.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ german-osipovich. (30 жніўня 2010) Окинчиц Людвиг (рас.) Яндекс. Фотки. Яндекс. Праверана 17 лютага 2013 г.
- ^ Наталья Токарева. (12 красавіка 2012) Поляки в истории сельских и заводских поселений (рас.). Суксунский музей. Праверана 17 лютага 2013 г.
- ^ Алесь Смалянчук. Гарадзенскія «мяцежнікі» // ARCHE. — 2010. — № 12. — С. 174—185.
Літаратура
рэдагаваць- Натальля Пракаповіч. Паўстанцкі лекар // Раённыя будні. — 13 лютага 2013. — № 12 (9557). — С. 5.