Лю́двіг Пятро́віч Рэзаўскі[1] (24 красавіка 1887, Елгава, Латвія — верасень 1980) — савецкі партыйны дзяяч.

Людвіг Рэзаўскі
Дата нараджэньня 12 (24) красавіка 1887
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1980
Месца сьмерці
Месца пахаваньня

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У рэвалюцыйным руху з 1905 року, чалец РСДРП (1906). З 1915 на расейскім Заходнім фронце, сябра Менскай латыскай сэкцыі РСДРП. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі чалец Менскага савету, вёў рубрыку «Мясцовае жыцьцё» ў газэце «Зьвязда».

Зь лістапада 1917 — камісар народнай асьветы і народны камісар унутраных справаў Заходняй вобласьці. 20 сьнежня [ст. ст. 7 сьнежня] 1917 на адкрыцьці Першага Ўсебеларускага зьезду запатрабаваў скінуць бел-чырвона-белы сьцяг, які вісеў па-над трыбунай, назваўшы яго «нацыянальнай анучай»[2]. Уночы з 30 на 31 сьнежня [ст. ст. 17 на 18] разам з начальнікам менскага гарнізону Мікалаем Крывашэіным з дапамогай войскаў разагналі зьезд, калі там праводзілася галасаваньне за «Пастанову пра краёвую ўладу».

22 студзеня 1918 прызначаны начальнікам навастворанага Аддзелу па барацьбе з контрарэвалюцыяй і спэкуляцыяй (ЧК). Пасьля захопу Менску немцамі перайшоў у Смаленскую губэрнскую ЧК, старшыня; пасьля намесьнік старшыні Казанскага губэрнскага выканкаму.

З траўня 1919 року ва НКУС РСФСР, зь лютага 1920 — у ВЧК. Пазьней служыў у наркамаце асьветы РСФСР, у 1924—1925 — на адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце.

Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

  1. ^ Покровский бульв., дом 14 (рас.) Жильцы домов 1926 г.. Apartment.Ru. Праверана 26 сакавіка 2018 г.
  2. ^ Шупа, Сяргей (21 лютага 2018) Падарожжа ў БНР (2). Зьезд, разгон і бомбы пад ложкам. Радыё «Свабода»Праверана 26 сакавіка 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць