Любая, я паменшыў дзяцей
«Любая, я паменшыў дзяцей» (па-ангельску: Honey, I Shrunk the Kids) — амэрыканскі навукова-фантастычны фільм 1989 году. Першы фільм з франшызы, а таксама дэбютны фільм рэжысэра Джо Джонстана. Галоўныя ролі выканалі Рык Мараніс, Мэт Фруэр, Марша Стрэсман і Крыстын Сатэрлэнд. Кінастужка зьявілася кінапракат ЗША 23 чэрвеня 1989 году. Фільм чакаў неспадзяваны посьпех, зарабіўшы 222 млн даляраў ва ўсім сьвеце і стаў адным з самых прыбытковых фільмам Дыснэю. Дзякуючы такому посьпеху пазьней былі выпушчаныя працягі фільмаў, як то «Любая, я павялічыў дзіцё» і «Любая, мы самі сябе паменшылі».
Любая, я паменшыў дзяцей | |
па-ангельску: Honey, I Shrunk the Kids | |
Жанр | гумарыстычная фантастыка[d], навукова-фантастычны фільм[d] і кінакамэдыя |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Майкл Эй Стывэнсан[d] |
Вытворчасьць | Walt Disney Pictures[d] і Silver Screen Partners III[d] |
Распаўсюд | Walt Disney Studios Motion Pictures[d], Netflix і Дыснэй+[d] |
Дата выхаду | 23 чэрвеня 1989[3], 8 сьнежня 1989[4] і 14 сьнежня 1989[5] |
Працягласьць | 89 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Прыбытак | 222 700 000 $[6] |
Наступны | Honey, I Blew Up the Kid[d] |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Сюжэт
рэдагавацьНавуковец і вынаходнік Ўэйн Залінскі (Рык Мараніс) распрацоўвае прыладу, якая павінна памяншаць прадметы, але ня можа прымусіць яе працаваць належным чынам. Ягоная апантанасьць турбую жонку Дыяну (Марша Стрэсман), якая адчувае сябе адзінай карміцелькай сям’і, у якой маюцца таксама дачка-падлетак Эмі (Эмі О’Ніл) і сын Ніка (Робэрт Алівэры). Аднойчы суседзкі хлопчык Рон Томпсан (Джарэд Раштан), гуляючыся з бэйсбольнай бітай, выпадкова трапляе мячом у вакно на гарышчы, актывуючы Ўэйнаву прыладу. Брат Рона, Расэл (Томас Ўілсан Браўн), заўважае ўчынак свайго брата і вядзе яго на дзьвярэй Залінскіх, каб Рон перапрасіў суседзяў за свой учынак. Абодва застаюць дома толькі дзяцей Залінскіх — Эмі і Ніка. Ужо учацьвёрох яны падымаюцца на гарышча, дзе актываваная прылада іх зьмяншае.
На сваёй канфэрэнцыі Уэйн ня здолеў пераканаць іншых навукоўцаў у пасьпяховасьці памяншеньня прадметаў. Зь яго кпіюць і сьмяюцца. Вярнуўшыся дахаты, ён заўважае разьбітае шкло ў шыбе на гарышчы і, злуючыся няўдачамі, разьбівае прыладу. Зьменшаныя дзеці спрабуюць спыніць, але Ўэйн іх ня чуе. Ён падмятае падлогу і выкідвае сьмецьце разам зь дзецьмі ў мех, які адносіць за двор. Дзецям удаецца вырвацца зь меху, але яны выяўляюць, што знаходзяцца на двары, і ім трэба перайсьці праз высовую траву, каб вярнуцца ў хату. З прыгодамі малыя рушаць у падарожжа. Ўэйн і Дыяна пачынаюць турбавацца адсутнасьцю дзяцей, і выпадкова Ўэйн прыходзіць да высновы, што дзеці былі паменшаныя. Выявіўшы, што суседзі таксама ня могуць знайсьці сваіх сыноў, яны разумеюць, што разам зь іхнымі дзецьмі былі паменшаныя і Томпсанавы дзеці. Не дайшоўшы да хаты дзеці былі вымушаныя ночыць у траве, але раніцою іх заўважыў сабака Залінкіх і прынёс у хату, дзе Нік выпадкова трапляе ў бацькаву талерку, а потым і ягоную лыжку. Толькт выпадкова Ўэйн ня зьеў сына, запрыкмеціўшы яго ў лыжцы. Залінскія і Томпсаны вяртаюць дзяцей да звыклых памераў.
Празь некалькі месяцаў у Дзень падзякі, Залінскія і Томпсаны сталіся добрымі сябрамі. Яны праводзіць сьвята за бяседай, падсмажыўшы павялічаную індычку.
Крытыка
рэдагавацьНа агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 78% зь сярэднім рэйтынгам 6,3/10, базуючыся на 36 рэцэнзіях крытыкаў. На думку крытыкаў рэсурсу, зважаючы на тое, што спэцыяльныя эфэкты займаюць выжнае месца ў фільме, кінастужка прапануе захапляльную сямейную прыгоднічную камэдыю[7]. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаных 63 балаў з 100 магчымых, палягаючы на 11 рэцэнзіях кінакрытыкаў, што сьведчыць пра наагул ухвальныя водгукі. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, надала фільму сярэднюю ацэнку A паводле шкалы ад A+ да F.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.imdb.com/title/tt0097523/
- ^ а б в г д е ё ж з і к л http://www.imdb.com/title/tt0097523/fullcredits
- ^ http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=honeyishrunkthekids.htm
- ^ http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=17796&type=MOVIE&iv=Basic
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ «Honey, I Shrunk the Kids». Rotten Tomatoes.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Любая, я паменшыў дзяцей (анг.) на сайце IMDb
- Любая, я паменшыў дзяцей на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Любая, я паменшыў дзяцей на Metacritic