Льюэлін Фрэдэрык Ўільям Джуіт (па-ангельску: Llewellyn Jewitt; 24 лістапада 1816 — 5 чэрвеня 1886) — выбітны ілюстратар, гравёр, прыродазнавец і аўтар грунтоўнай працы «Гісторыя керамікі Вялікабрытаніі» (анг. The Ceramic Art of Great Britain; 1878).

Льюэлін Джуіт
Llewellyn Jewitt
Імя пры нараджэньні Льюэлін Фрэдэрык Ўільям Джуіт
Дата нараджэньня 24 лістапада 1816
Месца нараджэньня Кімбэрўорт
Дата сьмерці 5 чэрвеня 1886
Месца сьмерці Дафілд
Грамадзянства Сьцяг Ангельшчыны Ангельшчына
Занятак антраполяг, археоляг, пісьменьнік, мастак-гравэр
Бацька Артур Джуіт
Маці Марта Джуіт

Біяграфія

рэдагаваць

Льюэлін Джуіт нарадзіўся ў Кімбэрўорце, Ротэргэм, апошнім сямнаццатым дзіцем тапографа і школьнага настаўніка Артура Джуіта і ягонай жонкі Марты. Адукацыя Льюэліна, збольшага ад свайго бацькі, які быў уладальнікам Кімбэрўорцкай дабрачыннай школы, пачалася ў Дафілдзе, графства Дэрбішыр.

На калядны дзень у 1838 годзе ажаніўся з Элізабэт Сэйдж, дачкой Ісака Сэйджа з Дэрбі, але быў вымушаны тэрмінова вяртацца ў Лёндан, каб не запавольваць сваю працу.

З 1839 па 1845 быў наняты гравёрам Фрэдэрыкам Ўільямам Фэйрголтам для ілюстрацыі казак Чарлза Найта. У 1845 годзе працаваў у Бэкінггэмскім палацы, замалёўваючы ягоныя пакоі для рыхтаванай кнігі «London Interiors».

Паміж 1849 і 1853 быў галоўным бібліятэкарам Плімуцкай грамадзкай бібліятэкі, пасьля працы ў якой вярнуўся ў Дэрбішыр да рэдакцыі часопісу «Derby Telegraph». У 1857 годзе Льюэлін Джуіт стаў сакратаром Гарадзкога і графскага музэю і прыродазнаўчага таварыства Дэрбі, ваколіцы якога былі адкрытыя для шырокай грамадзкасьці па суботніх раніцах. У 1858 годзе Філязофскае таварыства Дэрбі зьлілася з музэйным таварыствам і яны перанесьлі сваю штаб-кватэру ў Ўардўік[1]. Юўіт заснаваў часопіс па антыкварыі «The Reliquary», рэдактарам якога ён быў да сваёй сьмерці ў 1886 году. Памёр у Дафілдзе.

Джуіт належаў да Брытанскай археалягічнай асацыяцыі і ў 1878 годзе дапамагаў заснаваньню Археалягічнага таварыства Дэрбішыру[2]. Быў сябрам Таварыства антыкварыяў, пісаў артыкулы на тэмы ангельскай антычнасьці і тапаграфіі і адрэдагаваў турыстычную кнігу «Black’s Guide to Derbyshire» (1872)[3].