Лыска

від птушак
(Перанакіравана з «Лысуха»)
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Лыска (неадназначнасьць), Лысуха (неадназначнасьць).

Лыска (па-лацінску: Fulica atra) — вадаплаўная птушка сямейства пастушковых, шырока распаўсюджаная на абшарах Эўразіі, Паўночнай Афрыкі і Аўстраліі. Добра пазнавальная па белай дзюбе і белай скураной пляме на ілбе. Большую частку часу праводзіць на вадзе, чым заўважна вылучаецца ў параўнаньні зь іншымі пастушковымі.

Лыска
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
РазьдзелДвухбакова-сымэтрычныя
ПадразьдзелДругаснаротыя
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаПтушкі
ПадклясаНовападнябенныя
АтрадЖураўлепадобныя
СямействаПастушковыя
РодЛыскі
ВідЛыска
Падвіды
Бінамінальная намэнклятура
Fulica atra
Арэал

     Месцы гнездьдзішчаў

     Круглы год

     Месцы зімоўляў

Апісаньне рэдагаваць

Зьнешні выгляд рэдагаваць

 
 
Fulica atra

Птушка велічынёй зь сярэднюю качку — даўжыня 36—38 см, размах крылаў 19,5—23,5 см, вага 500—1000 г.[1] Целасклад мажны; тулава крыху пляскатае з бакоў. Апярэньне галавы, шыі і верхняй часткі тулава цёмна-шэрае ці чорнае, матавае, з шэраватым адлівам на сьпіне. Грудзі і брух сьвятлейшыя — дымчаста-шэрыя. На ілбе добра заўважная скураная пляма. Дзюба таксама белага колеру, невялікая, вострая, пляскатая з бакоў. Вясёлкавая абалонка вачэй ярка-чырвоная. Хвост кароткі, складаецца зь мяккака пер’я. Ногі жаўтаватыя або аранжавыя, з кароткай шэрай плюснаю і доўгімі шэрымі пальцамі. Плавальныя балонкі адсутнічаюць, аднак з бакоў ёсьць фястончатыя лопасьці, дзякуючы якім птушкі ўпэўнена адчуваюць сябе на вадзе. Плоцевы дымарфізм выражаны слаба — самцы выглядаюць крыху буйнейшымі і цямнейшымі, з большай плямай на ілбе. Маладыя птушкі ў цэлым бураватыя, з шэрым брухам і сьветла-шэрым горлам[2].

Голас рэдагаваць

Дыяпазон гукаў адносна шырокі і заўважна адрозьніваецца ў самцоў і саміцаў. Тым ня меней, у адрозьненьне ад шматлікіх іншых відаў лыскі не выкарыстоўваюць гукавыя сыгналы пры заляцаньнях або пазначэньні гнездавой тэрыторыі[3]. Саміца крычыць гучна і звонка — падобна да «цьек-цьек». Крык самца, як правіла, больш ціхі і глухі, зь пераважаньнем шыпячых гукаў.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Лысуха (Fulica atra) (рас.). Птицы Казахстана. Праверана 30 траўня 2011 г.
  2. ^ Р. Л. Бёме, Н. П. Грачев, Ю. А. Исаков «Птицы СССР. Курообразные, Журавлеобразные» Изд. «Наука» Ленинград 1987 онлайн [1]
  3. ^ John A. Horsfall. «The „dawn chorus“ and incubation in the coot (Fulica atra L.)(недаступная спасылка)» Behavioral Ecology and Sociobiology Vol. 15, Num. 1 1984