Лынтупка (прыток Страчы)

рака ў Беларусі

Лы́нтупка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Страчы (басэйн Нёману). Цячэ ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці і Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 57 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5‰.

Рака
Лынтупка
лац. Łyntupka
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Вялічкі
Вусьце Страча
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць і Менская вобласьць
Даўжыня 23 км
Плошча басэйну 57 км²
Нахіл воднай паверхні 2,5 ‰

На рацэ стаіць мястэчка Лынтупы.

Пачынаецца каля вёскі Вялічкаў Пастаўскага раёну, цячэ лясістымі схіламі Сьвянцянскіх градаў, упадае ў Страчу за 1 км на захад ад возера Балдуку. Сярод парку ў мястэчку Лынтупах на рацэ 4 сажалкі, злучаныя каналамі[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 230.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1