Лучайка (прыток Мнюты)
рака ў Беларусі
Луча́йка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Мнюты (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Глыбоцкім і Шаркоўшчынскім раёнах Віцебскай вобласьці. Даўжыня 21 км. Плошча вадазбору 121 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9‰.
Лучайка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Сельцы |
Вусьце | Мнюта |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 21 км |
Плошча басэйну | 121 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,9 ‰ |
Выцякае з возера Сельцаў за 0,9 км на поўнач ад вёскі Гаравых 2 Глыбоцкага раёну, вусьце за 0,5 км на захад ад вёскі Жукоў Ложных Шаркоўшчынскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку на працягу 2,5 км і ўгору ад вусьця на працягу 5,7 км[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 229
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 229