Луол Майкл Дэнг (па-ангельску: Luol Michael Deng; нар. 16 красавіка 1985, Судан) — натуралізаваны Вялікабрытаніяй у 2006 годзе (па нацыянальнасьці дзінка), прафэсійны баскетбаліст, які выступае за каманду Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі «Чыкага Булз». Дэнг — адзіны замежнік, які выйграў Прыз за спартовыя паводзіны НБА (сэзон 2006-07).