Лукаш Гулка

чэскі футбаліст

Лу́каш Гу́лка (па-чэску: Lukáš Hůlka; нар. 31 сакавіка 1995 году) — чэскі футбаліст, абаронца клюбу «Багеміянс-1905».

Лукаш Гулка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 сакавіка 1995(1995-03-31)[1][2] (29 гадоў)
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Багеміянс-1905
Нумар 28
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2019
2017
2017—2018
2019—
Млада Болеслаў
Градэц Кралавэ (арэнда)
Багеміянс-1905 (арэнда)
Багеміянс-1905
41 (3)
10 (1)
26 (1)
154 (13)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец клюбу «Млада Болеслаў». Дэбютаваў у складзе клюбу ў ліпені 2014 году ў кваліфікацыйным матчы Лігі Эўропы супраць клюбу «Шырокі Брыег», бо быў вымушаны замяніць дыскваліфікаванага партнэра па камандзе. У матчах айчыннага першынства запачаткаваў кар’еру 13 верасьня 2014 году, зьявіўшся ў матчы супраць остраўскага «Баніка». Свой першы гол забіў 4 кастрычніка 2014 году на 7-й хвіліне матчу супраць «Зброяўкі»[3]. Пасьля быў ў арэндах у клюбах «Градэц Кралавэ» і «Багеміянс-1905». Да апошняга з памянёных клюбаў прыяднаўся, склаўшы паўнавартасны кантракт.

  1. ^ а б в Lukas Hulka // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Lukáš Hůlka // FBref (мн.)
  3. ^ «Hůlka po gólu nečeká větší respekt v kabině: Pořád jsem nejmladší, říká». iDNES.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць