Лола Ісламаўна Карымава-Цільляева (па-ўзбэцку: Лола Ислом қизи Каримова-Тилляева; нарадзілася 3 ліпеня 1978 году, Ташкент, Узбэцкая ССР, СССР) — малодшая дачка першага прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава (1990—2016). Сталы прадстаўнік Рэспублікі Ўзбэкістан пры ЮНЭСКА, дыплямат.

Лола Карымава-Цільляева
па-ўзбэцку: Лола Ислом қизи Каримова-Тилляева
Імя пры нараджэньні Лола Ісламаўна Карымава
Род дзейнасьці дзяржаўны дзяяч
Дата нараджэньня 3 жніўня 1978 (46 гадоў)
Месца нараджэньня Ташкент, СССР
Грамадзянства Узбэкістан
Месца вучобы
Занятак дыпляматка
Месца працы
Бацька Іслам Карымаў
Маці Тацяна Карымава
Дзеці дачка: Мар'ям
сын: Умар
дачка: Сафія
Сайт lolakarimova.com

Атрымала навуковую ступень магістра па міжнародным праве ва Ўнівэрсытэце сусьветнай эканомікі й дыпляматыі ў Ташкенце, пазьней атрымала ступень кандыдата псыхалягічных навук у Ташкенцкім дзяржаўным унівэрсытэце. Замужам за купцом Цімурам Цільляевым. Мае траіх дзяцей (дзьве дочкі й сын).

Дабрачыннасьць за дзяржаўны кошт

рэдагаваць

Лола Ісламаўна Карымава-Цільляева зьяўляецца заснавальнікам дзьвюх буйных дабрачынных арганізацыяў ва Ўзбэкістане: Рэспубліканскага грамадзкага дзіцячага фонду «Ты не самотны», аказвае дапамогу дзецям сіротам, і Рэспубліканскага цэнтру сацыяльнай адаптацыі дзяцей, асноўнай мэтай якога зьяўляецца дапамога дзецям-інвалідам і дзецям зь бедных сем’яў. Лола Карымава-Цільляева спрыяла ініцыяваньню й ажыцьцяўленьню ключавых нацыянальных рэформаў па паляпшэньні сытуацыі ў дзіцячых дамах Узбэкістану, дзякуючы якім многія дзеці атрымалі больш магчымасьцяў для свайго разьвіцьця[1].

Навуковая праца

рэдагаваць

На ўсіх этапах сваёй кар’еры ў якасьці выкладніка ўнівэрсытэту, кіраўніка Фэдэрацыі гімнастыкі Ўзбэкістану, ганаровага Прэзыдэнта Азіяцкага гімнастычнага зьвязу й намесьніка дырэктара філіяла Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў Ташкенце, Лола Карымава-Цільляева строга пільнуецца сваёй веры ў тое, што адукацыя, культура й спорт зьяўляюцца ключавымі фактарамі ў падтрыманьні сьвету й талерантнасьці, служаць мостам паміж цывілізацыямі, і дапамагаюць пераадольваць невуцтва й стэрэатыпы.

У інтэрвію Бі-бі-сі ў 2013 г. заявіла, што 12 гадоў не падтрымвае адносін са старэшай сястрой — Гульнара Карымава[2]. Замужам за купцом Цімурам Цільляевым. Мае траіх дзяцей (дзьве дочкі й сын). Мае беларускія карані[3]. Далейшы лёс лолы невядомы. Сьмерць бацькі прывядзе да беднасьці, а можа й да ганеньняў[4][5].

Глядзіце таксама

рэдагаваць