Леў Іванавіч Камароў (19382001) — прафэсар, загадчык катэдры тэарэтычнай фізыкі фізычнага факультэту БДУ з 1973 па 1983 гг.

Леў Камароў
Дата нараджэньня 1938
Дата сьмерці 2001
Месца вучобы БДУ
Занятак фізык
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы БДУ
Навуковая ступень доктар фізыка-матэматычных навук[d]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў фізычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1960 годзе. У 19601963 займаўся ў асьпірантуры фізычнага факультэту па спэцыяльнасьці «тэарэтычная фізыка». Пасьля заканчэньня асьпірантуры стаў працаваць асыстэнтам катэдры ядзернай фізыкі БДУ. У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Аптычныя і нэўтронныя спэктры як крыніца інфармацыі аб руху малекул у вадкасьцях». У 1967 годзе стаў дацэнтам катэдры ядзернай фізыкі. У 1973 годзе абраны загадчыкам катэдры тэарэтычнай фізыкі. З 1983 году працаваў дацэнтам катэдры тэарэтычнай фізыкі. У 1985 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Нэпэртурбацыйныя мэтады тэарэтычнага дасьледаваньня фізычных сыстэм». У 1988 годзе яму прысвойваецца званьне прафэсара катэдры тэарэтычнай фізыкі і катэдры ядзернай фізыкі. Працаваў прафэсарам на катэдры тэарэтычнай фізыкі да выхаду на пэнсію ў 2000 годзе.

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Асноўныя навуковыя работы Л. І. Камарова датычацца фізыкі кандэнсаванага стану, квантавай мэханікі і квантавай тэорыі поля. Ім распрацаваныя нэпэртурбацыйныя мэтады разьвязваньня задачаў квантавай мэханікі і квантавай тэорыі поля, гэтыя мэтады ўжываюцца нават тады, калі немагчыма выкарыстоўваць тэорыю ўзбурэньняў. Ён зьяўляецца аўтарам больш за 100 артыкулаў у навуковых часопісах.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць