Лех Валэнса

(Перанакіравана з «Лех Валенса»)

Лех Валэ́нса (польск. Lech Wałęsa; нар. 29 верасьня 1943 году, Папова) — польскі грамадзкі й дзяржаўны дзяяч, прэзыдэнт Польшчы (1990—1995).

Лех Валэнса
польск. Lech Wałęsa
Прэзыдэнт Польшчы
22 сьнежня 1990 — 22 сьнежня 1995
Папярэднік: Войцех Ярузэльскі
Рышард Качароўскі (у выгнаньні)
Наступнік: Аляксандар Квасьнеўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 29 верасьня 1943(1943-09-29)[1][2][3][…] (81 год)
Папова, Куяўска-паморскае ваяводзтва
Партыя:
Сужэнец: Данута Валэнса
Дзеці: Яраслаў Валэнса
Узнагароды:
Grand cross of the Order of the White Lion Ордэн Піюса IX кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёну рыцар Вялікага крыжа ордэна Лазьні Grand Cross Special Class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany Вялікі крыж ордэна «За заслугі перад Фэдэратыўнай рэспублікай Нямеччыны» ордэн Крыжа зямлі Марыі 1 клясы ордэн князя Яраслава Мудрага II ступені Вялікі крыж ордэна Заслуг Вугоршчыны Прэзыдэнцкі мэдаль Свабоды Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland ордэн Сэрафімаў ордэн Слана ордэн Белага арла Вялікі крыж ордэна «За заслугі перад Польшчай» Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы Вялікі крыж ордэна Вітаўта Вялікага кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» Order of State of Republic of Turkey Вялікі ланцуг ордэна Свабоды Grand Collar of the Order of Prince Henry ордэн Франсіска Міранды
Нобэлеўская прэмія міру мэдаль Эрнста Ройтэра[d] (9 чэрвеня 2009) Фрыт Орд[d] (1982) прэмія ПАСЕ «Правы чалавека»[d] Філядэльфійскі мэдаль Свабоды прэмія Свабоды[d] (1989) прэмія «Манісманія»[d] (1981) Pacem in Terris Award[d] (2001) Integrity Award[d] (1986) Jan Karski Freedom Award[d] (2007) Kisiel Prize[d] (2005) мэдаль «За службу дэмакратыі»[d] (красавік 1999) Ronald Reagan Freedom Award залатая таблічка Амэрыканскай акадэміі дасягненьняў[d] Knight of the Order of the Elephant ганаровы грамадзянін Будапэшту[d] (2011) Medal of the Oriental Republic of Uruguay прэмія „Point Alpha“[d] (2013) Осгар[d] (2004) ганаровы доктар Гданьскага ўнівэрсытэту[d] (20 сакавіка 1990) Чалавек року паводле Financial Times[d] (1980) ганаровы грамадзянін Гданьску[d] doctor honoris causa from the University of Nancy[d] (16 ліпеня 1991) ганаровы доктар Унівэрсытэту Парыжу VIII[d] (1 кастрычніка 1983, 1983) Grand Order of Mugunghwa
Выява аўтографу

Зь сялянскай сям’і. У 1967—1987 гг. электрык судабудаўнічага завода ў Гданьску. Актыўны ўдзельнік масавага страйку ў Гданьску ў сьнежні 1970 году, за што падрынуўся перасьледу ўладаў. Адзін з заснавальнікаў напаўлегальных вольных прафзьвязаў (1978 г.). У жніўні 1980 году ачоліў страйкераў судавэрфі, быў старшынём міжзаводаўскага страйкама. Зь верасьня 1980 году лідэр масавага грамадзкага руху «Салідарнасьць», старшыня выканаўчага органа прафзьвязнага аб’яднаньня «Салідарнасьць». У сьнежні 1981 — лістападзе 1982 быў інтэрнаваны. Да канца 80-х быў адным з самых відных дзеячоў польскае апазыцыі. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1983).