Беларуска-летувіская армія

(Перанакіравана з «Летувіска-Беларуская армія»)

Беларуска-летувіская армія, 16-я армія (16А) — вайсковая адзінка РСЧА, сфармаванае ў часе Грамадзянскай вайны ў Расеі. Загадам Рэввайсксавету ад 11 верасьня 1918 року з Заходняга ўчастку аддзелаў заслоны быў утвораны Заходні раён абароны, пераўтвораны 15 лістапада ў Заходнюю армію з падпарадкаваньнем галоўнакамандуючаму. З 19 лютага 1919 армія ўваходзіла ў склад Заходняга фронту, 13 сакавіка 1919 пераўтвораная ў Беларуска-летувіскую армію. З 9 чэрвеня — 16-я армія. 7 траўня 1921 управа 16-й арміі была расфармаваная, войскі перайшлі ў падпарадкаваньне фронту[1][2].

Беларуска-летувіская армія
16-я армия (16А)
Гады існаваньня 15 лістапада 1918 —
7 траўня 1921
Тып сухапутная
Функцыя агульнавайсковая
Войны Грамадзянская вайна ў Расеі
Удзел у

У склад 16-й арміі ўваходзілі:[1]

  • 2-я стралковая дывізія (чэрвень — жнівень 1920; кастрычнік 1920, сьнежань 1920 — травень 1921),
  • 2-я пагранічная дывізія (чэрвень — ліпень 1919),
  • 4-я стралковая дывізія (кастрычнік 1920 — травень 1921),
  • 5-я стралковая дывізія (сьнежань 1920 — травень 1921),
  • 6-я стралковая дывізія (сьнежань 1920; студзень — сакавік 1921),
  • 8-я стралковая дывізія (студзень — сакавік 1919, чэрвень 1919 — травень 1921),
  • 10-я стралковая дывізія (сакавік — верасень 1920, кастрычнік 1920 — студзень 1921),
  • 16-я стралковая дывізія (кастрычнік 1920, лістапад 1920 — травень 1921),
  • 17-я стралковая дывізія (чэрвень 1919 — кастрычнік 1920, кастрычнік 1920 — чэрвень 1921),
  • 21-я стралковая дывізія (травень — чэрвень 1920),
  • 27-я стралковая дывізія (ліпень — жнівень 1920, кастрычнік 1920, сьнежань 1920 — сакавік 1921),
  • 29-я стралковая дывізія (сакавік — травень 1920),
  • 48-я стралковая дывізія (жнівень — сьнежань 1920),
  • 52-я стралковая дывізія (лістапад 1918 — сакавік 1919, чэрвень — лістапад 1919),
  • 56-я стралковая дывізія (верасень 1920),
  • 57-я стралковая дывізія (сакавік — травень 1920, кастрычнік — лістапад 1920),
  • Латыская стралковая дывізія (верасень 1919),
  • Летувіская стралковая дывізія (лістапад 1918 — сакавік 1919),
  • Асобная стралковая дывізія войскаў ваенізаванай аховы (жнівень — кастрычнік 1920),
  • 10-я Кубанская кавалерыйская дывізія (лістапад — сьнежань 1920).

У кастрычніку 1920 р. у склад арміі ўвайшлі ўсе войскі 4-й арміі, у сьнежні 1920 зь ейнай управай была зьлітая ўправа 3-й арміі.

Баявыя дзеі

рэдагаваць

У лістападзе 1918 — студзені 1919 16-я армія дзейнічала супраць нямецкіх войскаў на тэрыторыі Беларусі й Летувы.

Улетку 1919 року вяла баі супраць польскага войска, адступала на панявеска-маладэчанскім і менскім кірунках. У сярэдзіне верасьня заняла абарону на рацэ Бярэзіне, утрымліваючы Гомельскі чыгуначны вузел. У сакавіку — красавіку 1920 року зладзіла колькі безвыніковых спробаў вярнуць захоплены польскімі войскамі Мазыр. У красавіку, у час агульнага наступу суперніка, часткі 16-й арміі адышлі на левы бераг Бярэзіны і пакінулі места Рэчыцу[1][2].

У часе Травеньскай апэрацыі Заходняга фронту 16-я армія фарсіравала Бярэзіну і заняла пляцдарм на ейным правым беразе, пасьля была вымушаная адысьці. У пэрыяд Ліпеньскай апэрацыі (1920)]] Заходняга фронту заняла Ігумен, Бабруйск, аказала судзеяньне 3-й арміі ў захопе Менску, фарсіравала раку Шчару, заняла Баранавічы, Слонім, Ваўкавыск, Берасьце-Літоўскае. У хадзе Варшаўскай апэрацыі (1920) ў пачатку жніўня фарсіравала Заходні Буг і прасунулася да Віслы, выйшаўшы на падыходы да Варшавы. У выніку контранаступу польскага войска, які пачаўся ў сярэдзіне жніўня 1920 р., вымушаная была сысьці з тэрыторыі Польшчы зь цяжкімі ар’ергарднымі баямі.

У верасьні — кастрычніку армія прыкрыла кірункі Ваўкавыск — Баранавічы — Бабруйск — Менск і замацавалася на мяжы рэк Шчара і Ясельда. У лістападзе—сьнежні 1920 року вяла барацьбу з фармаваньнямі Станіслава Булак-Балаховіча[1][2].

Даводзтва

рэдагаваць

Камандуючыя:[1]

  1. ^ а б в г д Гражданская война и военная интервенция в СССР. Энциклопедия.
  2. ^ а б в Центральный государственный архив Советской армии. В двух томах. Том 1. Путеводитель. 1991

Літаратура

рэдагаваць