Лесьлі Ўайт
Ле́сьлі А́лвін Ўайт (1900—1975) — амэрыканскі культурантраполяг. Упершыню ў замежнай гуманітарнай навуцы прымяніў тэрмін культуралёгія ў кнізе «Навука аб культуры» (1949). Лічыў, што культуралёгія вывучае не ўзаемадзеяньне індывідаў (як сацыялёгія), а элемэнты культуры (напрыклад, міталёгію, мастацтва, філязофію). Сьцьвярджаў, што менавіта культура стварыла ў людзей ілюзію ўсемагутнасьці, усёведаньня, давала людзям пачуцьцё ўпэўненасьці ў сваіх сілах, пераконвала ў існаваньні сэнсу жыцьця, надзяляла іх духоўнымі сіламі для падтрыманьня жыцьцядзейнасьці. Гэтым мэтам спрыялі такія віды культуры як міталёгія, рытуал, магія, касмалягічныя сыстэмы і інш.