Лепілемуравыя

Лепілемуравыя (Lepilemuridae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 1 сучасны род і 25 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць толькі Мадагаскар[2][3].

Лепілемуравыя
Lepilemur mustelinus 1868.jpg
Lepilemur mustelinus — тыповы від
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы (Animalia)
Тып Хордавыя (Chordata)
Падтып Хрыбетныя (Vertebrata)
Надкляса Чатырохногія (Tetrapoda)
Кляса Сысуны (Mammalia)
Падкляса Зьвяры (Theria)
Інфракляса Пляцэнтарныя (Placentalia)
Атрад Прыматы (Primates)
Падатрад Strepsirrhini
Сямейства Лепілемуравыя
Бінамінальная намэнклятура
Lepilemuridae
Gray, 1870
Арэал
Lepilemur range map.svg

Яны дасягаюць вагы ад 0,5 да 0,9 кілаграма, даўжыні цела ад 30 да 35 сантыметраў, хваста ад 26 да 31 сантыметра. Шэрсьць у іх шэра-карычневая або чырванаватая зьверху, ніз — бялёса-жоўты. Круглая галава сядзіць на кароткай шыі, вочы і вушы павялічаны. Зубная формула: 0/2, 1/1, 3/3, 3/3 = 32 зубоў.

Гэта начныя жывёлы. Рацыён складаецца з лісьця. Асноўныя пагрозы для лепілемуравых зыходзяць ад страты асяроддзя пражываньня і паляваньня[2][3].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ The Mammal Diversity Database(анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 09.11.2021 г.
  2. ^ а б ADW (1999) Lepilemuridae(анг.). Animal Diversity Web. Праверана 09.11.2021 г.
  3. ^ а б Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 175. — 750 с. — ISBN 9780763762995(анг.)