Лемуравыя (Lemuridae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 5 сучасных родаў і 21 сучасны від[1]. Яны насяляюць толькі Мадагаскар і Каморскія астравы[2][3].

Лемуравыя
Lemur catta — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадПрыматы (Primates)
ПадатрадStrepsirrhini
СямействаЛемуравыя
Бінамінальная намэнклятура
Lemuridae
Gray, 1821

Члены гэтага сямейства — малыя і сярэднія прыматы. Лемуравыя маюць доўгія хвасты з густой поўсьцю, а таксама тонкія цела і канечнасьці. Шэрсьць мяккая і ваўняная. Некаторыя лемуравыя ярка афарбаваныя з кантраснымі чорнымі, белымі, карычневымі, шэрымі або рыжымі плямамі. Лыч адносна доўгі; вушы кароткія або ўмерана доўгія. Зубная формула: 0–2/2, 1/1, 3/3, 3/3 = 32–36 зубоў[3][2].

Лемуравыя — траваедныя або ўсяедныя, драўняныя і дзённыя, аднак члены групы значна адрозьніваюцца па дыеце і звычках. Некаторыя віды — сацыяльныя, іншыя звычайна адзіночныя[3][2].

Сыстэматыка

рэдагаваць

Сямейства лемуравыя (Lemuridae)

  • род Eulemur — віды E. albifrons, E. cinereiceps, E. collaris, E. coronatus, E. flavifrons, E. fulvus, E. macaco, E. mongoz, E. rubriventer, E. rufifrons, E. rufus, E. sanfordi
  • род Hapalemur — віды H. alaotrensis, H. aureus, H. griseus, H. meridionalis, H. occidentalis
  • род Lemur — від L. catta
  • род Prolemur — від P. simus
  • род Varecia — віды V. rubra, V. variegata
  • вымерлы род †Pachylemur — віды †P. insignis, †P. jullyi
  1. ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 09.11.2021 г.
  2. ^ а б в Myers, P. (2000) Lemuridae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 09.11.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 172–175. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)