Лекары бязь межаў
Лекары бязь межаў (па-француску: Médecins sans frontières) — няўрадавая міжнародная арганізацыя па аказаньні мэдычнай дапамогі людзям, якія пацярпелі ў выніку ўзброеных канфліктаў і стыхійных бедзтваў.
Арганізацыя была створаная ў 1971 годзе ў Парыжы з мэтай дапамогі ахвярам ўзброенага канфлікту ў Нігерыі ў 1967—1970 гадах.
«Лекары бязь межаў» маюць 20 прадстаўніцтваў у розных рэгіёнах. Сакратарыят арганізацыі разьмешчаны ў Брусэлі.
Арганізацыя штогод пасылае больш за 3 тыс. добраахвотнікаў у больш чым 80 краінаў сьвету, уключаючы зоны ўзброеных канфліктаў. Валянтэры арганізацыі працуюць у шматлікіх гарачых кропках. Акрамя таго, «Лекары бязь межаў» вядуць прафіляктычную і асьветніцкую працу па барацьбе з наркаманіяй і СНІД.