Легіянэлёз
Легіянэлёз — адмена атыповай пнэўманіі, выкліканай бактэрыямі з роду Legionella. Сымптомамі захворваньня ёсьць кашаль, дыхавіца, моцная ліхаманка, боль у цягліцах і галаве, праяўляюцца на 2—10 дні па заражэньні. Пад азначэньне легіянэлёзу трапляюць усе захворваньні, выкліканыя бактэрыямі Legionella(d): легіянэрская хвароба (пнэўманія), пантыяцкая ліхаманка(d) (без пнэўманіі) і пітсбурская пнэўманія(d), але найчасьцей пад легіянэлёзам падразумяваюць першую зь іх як найбольш распаўсюджаную.
Легіянэлёз | |
Сынонімы | Легіянэрская хвароба |
---|---|
Спэцыяльнасьць | інфэкталёгія, пульманалёгія |
Сымптомы | галаўны боль, ліхаманка, кашаль, міялгія, дрыжыкі, пнэўманія |
Звычайна праяўляецца | 2—10 дзён па заражэньні |
Прычыны | бактэрыя роду Legionella |
Фактары рызыкі | сталы век, курэньне, хранічная хвароба лёгкіх, слабы імунітэт |
Мэтад дыягностыкі | тэст брулёў на антыгены, аналіз харкаціны(d) |
Прафіляктыка | своечасовае абслугоўваньне вадаправодаў |
Лячэньне | антыбіётыкі |
Лекі | эрытраміцын[d][1], трыацэтылолеандаміцын[1], левафлёксацын[d][1], паўгідрат левафлёксацыну[d][2], моксыфлёксацын[d], гатыфлёксацын[d], азытраміцын[d], доксыцыклін[d] і цыпрафлёксацын[d] |
Частасьць | ~13 000 складаных выпадкаў шторок (ЗША) |
Сьмяротнасьць | 10% |
Легіянэлёз у Вікісховішчы |
Бактэрыі Legionella сустракаюцца ў прыродзе ў пітной вадзе. Адтуль можа патрапіць у вадаправоды, кандыцыянэры, увільгатняльнікі паветра. Распаўсюджваецца пры ўдыханьні параў вады, зараджанай бактэрыямі. Ад чалавека да чалавека заражэньне малаімавернае. Фактарамі рызыкі ёсьць сталы век, курэньне, хранічныя хваробы лёгкіх і слабы імунітэт. Выявіць захворваньне можна аналізам брулёў і харкаціны.
Вакцыны ад легіянэлёзу не існуе. Папярэдзіць распаўсюджаньне хваробы можна своечасовым абслугоўваньнем сыстэмаў водазабесьпячэньня. Лекаваньне адбываецца антыбіётыкамі, напрыклад фторхіналёнам(d), азытраміцынам(d), доксыцыклінам(d). Сьмяротнасьць дасягае 10% для здаровых людзей і 25% для асобаў з групаў рызыкі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в NDF-RT (анг.)
- ^ Drug Indications Extracted from FAERS — doi:10.5281/ZENODO.1435999
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |