Левэнгаўпт (па-швэдзку: Lewenhaupt) — старажытны швэдзкі арыстакратычны (графскі) род, пад нумарам 2 сярод графаў, найбольш прадстаўнічы ў Швэдзкім рыцарскім доме, пасьля таго, як у 1930 вымерлі графы Брагэ. Род Левэнгаўптаў зьяўляецца адгалінаваньнем аднаго з найбольш старажытных швэдзкіх шляхецкіх родаў — Леёнгувудаў. Дзеці графа Аксэля Стэнсана (Леёнгувуда), у якіх маці была немкай і якія мелі шэраг маёнткаў у Пфальцы й Эльзасе, пісалі сваё прозьвішча на нямецкі лад: Levenkopff, Loewenkopf, von Löwenhaupt, што зьяўляецца перакладам са швэдзкай і азначае па-беларуску «ільвіная галава». «Löwenhaupt» сталі ў Швэцыі вымаўляць і пісаць як «Lewenhaupt». Многія прадстаўнікі роду сталі генэраламі і вызначыліся ў шматлікіх войнах XVIIXVIII стагодзьдзяў.

Левэнгаўпты
Lewenhaupt
Герб Левэнгаўптаў
Герб шляхецкіх радоў Левэнгаўпт і Леёнгувуд
Краіна паходжаньня: Швэцыя
Тытул: графы
Першы з роду: Дзеці Аксэля Стэнсана (Леёнгувуда)
Адгалінаваньне роду: Леёнгувуд

Вядомыя прадстаўнікі роду

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць