Леаніла Чарняўская

беларуская перакладніца, пісьменьніца
(Перанакіравана з «Леаніла Гарэцкая-Чарняўская»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Чарняўская.

Леаніла Ўсьцінаўна Чарняўская (Гарэцкая) (16 лістапада 1893, Таргуны, Докшыцкі раён — 26 верасьня 1976, Ленінград) — беларускі празаік, перакладчык, пэдагог, жонка клясыка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага.

Леаніла Чарняўская
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 16 лістапада 1893(1893-11-16)
Памерла 26 верасьня 1976(1976-09-26) (82 гады)
Сужэнец Максім Гарэцкі
Дзеці Галіна Гарэцкая[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладніца, пісьменьніца

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Скончыла Марыінскую вышэйшую вучэльню ў Вільні ў 1910 годзе. З 1911 да 1918 гады працавала настаўніцай пачатковай школы ў сяле Залесьсе на Дзісеншчыне. У 1919—1923 гадах выкладала беларускую мову ў Віленскай беларускай гімназіі, а ў кастрычніку 1923 году разам з мужам, пісьменьнікам Максімам Гарэцкім, прыехала ў Менск. Потым жыла ў Горках Магілёўскай вобласьці. У 1932 годзе пераехала ў Вятку, куды быў высланы муж, працавала выхавацелькай у дзіцячым садку, потым жыла ў гарадзкім пасёлку Пясочня (цяпер г. Кіраў Калускай вобласьці), у Ленінградзе (з 1947 году).

Творчасьць

рэдагаваць

Першая праца выйшла ў 1919 годзе — зборнік «Дзяціныя гульні» (Вільня). Першае апавяданьне «Мікітка» апублікавала ў 1921 годзе (газэта «Наша думка», Вільня). Аўтар чытанкі «Родны край» для 1, 2, 3, 4 году навучаньня (1919, перавыдавалася да 1936 году). Выйшлі кнігі прозы «Апавяданьні», «Валуй — камісар часоў Кераншчыны», «Падарожніца», «Бязьдзетуха» (усе ў 1930), «Апавяданьні» (1983), кнігі для дзяцей «Варка» (1928), «Кот Знайдзён» (1929), «Андрэйка» (1930), «Перамога» (1932), «Лявонка» (1932), «Сталёвы конь» (1933), «Жук» (1960), «Казёл Мэка і Кудла» (1979).

Пераклала на беларускую мову аповесьці В.Забайкальскага «Маленькія чырвонаармейцы» (1931), А.Іркутава «Пан Бергэр падае ў адстаўку» (1931), Я.Хазіна «Барабаншчык рэвалюцыі» (1932), «Апавяданьні старога матросу» С.Заяіцкага (1930), «Рэха» Э.Ажэшкі (Вільня, 1919), «Гісторыю аднаго мядзьведзя» Э.Сэтана-Томпсана (1927), «Бунт Моці-Гёджа» Р.Кіплінга (1927), «Прыгоды Фрыдрыха Крона ў Сярэдняй Эўропе. Расстрэл рабочай моладзі ў Радожыне» Г.Краўса (1932), «Тыля Уленшпігэля» Ш. дэ Кастэра (1934), а для чытанкі «Родны край» — урыўкі з твораў А.Чэхава, А.Серафімовіча, У.Гаршына, Г.Караленкі, Д. Маміна-Сыбірака і інш.

Кнігапіс

рэдагаваць
  • Л. Г. Мікітка. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 11 лютага 1921. — № 6. — С. 4, 5.
Пераклады

Літаратура

рэдагаваць
  • Леаніла Усьцінаўна Чарняўская // Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Леаніла Усьцінаўна Чарняўская. Кароткі даведнік. Пісьменьнікі савецкай Беларусі.-Мн.: 1984. С.361-362.
  • Леаніла Усьцінаўна Чарняўская. Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва. Т.1.-Мн.: 1984. С. 533.
  • Азгур,З. То, что помнится. — Мн.: 1984. С.29-30.
  • Брыль, Янка. Пасьля лемантара. У кн.: Сёння і памяць. — Мн.: 1985. С. 182, 188—189.
  • Гарэцкая, Галіна. Пра маю маці — Леанілу Чарняўскую// Чарняўская, Леаніла. Казёл Мэка і Кудла. — Мн.: 1979. С.122-126.
  • Гарэцкая, Галіна. Пра маці // ЛіМ. 1983. 18 ліст.
  • Гарэцкая, Галіна. Наша сям’я // Максім Гарэцкі. Успаміны. Артыкулы. Дакумэнты. — Мн.: 1984. С. 21-59.
  • Кенька, М. Талант дабрыні. — Лім. 1984. 11 мая.
  • Ліўшыц, Уладзімір. Жанчына вялікага сэрца і мужнасьці.// Раскопкі вакол Горацкага «Парнаса».- Горкі: 2001. С. 147—154.
  • Шушкевіч, С. П. Душой с родным краем.- Лім. 1968. 22 ліст.
  • Хорсун, С. Шчырасьцю сьветляцца словы.- Полымя. 1983. №12. С.210-211.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць