Леанід Лапцуй

Леані́д Васі́левіч Лапцу́й (па-расейску: Леонид Васильевич Лапцуй; 28 лютага 1929—1982) — ненецкі пісьменьнік.

Леанід Лапцуй
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1929
Уральская вобласьць, Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка, СССР
Памёр 1982
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Мова ненецкая мова

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Нарадзіўся ў Ямальскай тундры ў 1929 альбо 1932 годзе. Зь 10 гадоў працаваў аленяводам. У 1951 годзе скончыў школу ў паселішчы Новы Порт, а праз 3 гады — мэдыцынскую вучэльню ў Салехардзе. Адначасова працаваў перакладнікам у газэце «Чырвоная Поўнач». У 1954—1956 гадох навучаўся ў Маскве, у Цэнтральнай Камсамольскай школе пры ЦК ВЛКСМ, у 1963 там жа скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Працаваў на кіроўных пасадах у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. З 1974 году да сьмерці — рэдактар ненецкай газэты «Няръяна Ӈэрм».

Першы аповед напісаў у 1962 годзе. Пазьней у газэце «Літаратурнае жыцьцё» ды мясцовых часопісах апублікаваў шэраг аповедаў пра жыцьцё ненцаў, прыроду ды штодзённую рэчаіснасьць Ямалу. Далей ягоныя аповеды зьяўляліся ў часопісах «Дружба народаў», «Сыбірскія агні» ды інш. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР ад 1964 году.

Імя Лапцуя нададзенае Культурна-асьветніцкай вучэльні ў Салехардзе.

Расейскамоўныя выданьніРэдагаваць

  • Победившие смерть. Свердловск, 1976
  • На севере — утро. М., Советский писатель, 1977
  • Радуга жизни. М., Советская Россия, 1978
  • Эдейка. Свердловск, 1878
  • В краю оленьих троп. Л., Художественная литература, 1982
  • На оленьих тропах. Свердловск, 1982
  • Тёр. М., Современник, 1984
  • Олений бег. М., Советская Россия, 1986

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць