Леанід Кураўлёў

савецкі і расейскі актор

Леанід Вячаслававіч Кураўлёў (па-расейску: Леони́д Вячесла́вович Куравлёв, 8 кастрычніка 1936, Масква, СССР30 студзеня 2022, Масква) — савецкі і расейскі актор. Народны артыст РСФСР (1977).

Леанід Кураўлёў
па-расейску: Леонид Вячеславович Куравлёв
Дата нараджэньня 8 кастрычніка 1936(1936-10-08)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 30 студзеня 2022(2022-01-30)[1] (85 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці пнэўманія[3]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актор, актор дубляжу, вядовец, тэлевядовец
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн «Знак Пашаны»
народны артыст РСФСР заслужаны артыст РСФСР Prize of the Federal Security Service of Russia
IMDb ID nm0475610

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся 8 кастрычніка 1936 года ў Маскве. У 1955 годзе паступіў на акторскае аддзяленьне УДІКу, дзе вучыўся на курсе Барыса Бібікава, які ён скончыў у 1960 годзе. Аднакурсьнікамі былі Сьвятлана Дружыніна, Сафіко Чыаўрэлі.

У кіно дэбютаваў студэнтам, сыграў салдата-сапёра Марозава ў фільме Андрэя Таркоўскага і Аляксандра Гардона «Сёньня звальненьня не будзе …». Паралельна актор зьняўся ў дыплёмнай працы Васіля Шукшына «З Лебядзінага паведамляюць» і ў прыгодніцкім фільме Міхаіла Швэйцэра «Мічман Панін» (абодва фільмы — у 1960).

У 1960—1992 гадах — актор Тэатра-студыі кінаактора. Удзельнічаў у тэлеперадачы «Белы папугай». У канцы 1990-х гадоў вёў на тэлеканале «РТР» праграму «Сьвет кніг з Леанідам Кураўлёвым», у якой распавядаў пра кніжныя навінкі.

Сярод найбольш вядомых кінаработ Леаніда Кураўлёва — Жорж Міласлаўскі ў камэдыі «Іван Васільевіч мяняе прафэсію», сантэхнік Афанасій Баршчоў у камэдыі «Афоня», Шура Балаганаў у экранізацыі рамана Ільі Ільфа і Яўгена Пятрова «Залатое цяля».

10 студзеня 2022 году актора даставілі ў шпіталь з пнэўманіяй. Тэсты на COVID-19 былі адмоўнымі. 22 студзеня стала вядома, што Леаніда Кураўлёва выпісалі і перавялі ў госьпіс. Паведамлялася, што лекары вылечылі пнэўманію, але надалі актору паліятыўны статус[4].

Памёр 30 студзеня 2022 году

Фільмаграфія

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Леанід Кураўлёўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў