Леанід Гуцін
Леанід Мацьвеевіч Гуцін (16 чэрвеня 1948, Гомель — 14 ліпеня 2024[1]) — беларускі кампазытар, аранжавальнік.
Леанід Гуцін | |
Дата нараджэньня | 16 чэрвеня 1948 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 14 ліпеня 2024 (76 гадоў) |
Занятак | кампазытар |
У 1974-м скончыў Беларускую кансэрваторыю. Быў выкладчыкам менскіх дзіцячых музычных школ №5 (з 1977 г.), №6 (з 1984 г.).
Працаваў у сымфанічным, вакальна-сымфанічным, камэрна-вакальным і камэрна-інструмэнтальным жанрах, пісаў музыку для дзяцей.
Сярод твораў: дзьве сымфоніі (1973, 1982), сымфанічная паэма (1978), кантаты «Памяць» на словы Рамана Тармолы і Леаніда Дайнекі (1973) і «Песьні юнацтва» на словы Эдзі Агняцьвет (1975), саната для фартэпіяна (1977), вакальны цыкль «Песьні беларускага Палесься» на народныя тэксты для барытона і народнага аркестра.
Разам зь Ігарам Паліводам быў аўтарам «Раймонды».
Як аранжавальнік прыймаў удзел у стварэньні трэкаў: «Мікіта» (MC «Рэнесанс» «Ковчег», 1994), «Muskrat Ramble», «Oh, Lady Be Good», «Чаму ж нам не пець?!» («Рэнесанс», CD «Swing Station» «West Records», 2001)[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памёр беларускі кампазытар Леанід Гуцін
- ^ Дзьмітрый Падбярэзскі. Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі, 2008, Выдавец: Зьміцер Колас
Літаратура
рэдагаваць- Гуцiн Леанiд Мацвеевiч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў i iнш. — Мн.: Белэн, 1997. — С. 552.
- Гуцін Леанід Маісеевіч // Мдзівані, Т. Г. Кампазітары Беларусі / Т. Г. Мдзівані, Р. І. Сергіенка. — Мн.: Беларусь, 1997. — С. 232—233.
- Гуцiн Леанiд Мацвеевiч // Энцыклапедыя лiтаратуры i мастацтва Беларусi: У 5-i т. Т. 2 / Рэдкал.: I. П. Шамякiн (гал. рэд.) i iнш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — С. 245.