Ладзіслаў Крэйчы
Ладзіслаў Крэйчы (па-чэску: Ladislav Krejčí; нарадзіўся 5 ліпеня 1992 году, Прага, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, левы ўінгер праскай «Спарты» і нацыянальнай зборнай Чэхіі. Футбаліст году ў Чэхіі 2011 году.
Ладзіслаў Крэйчы | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 ліпеня 1992[1][2][3] (30 гадоў) | |
Рост | 179 см | |
Вага | 61 кг | |
Пазыцыя | флангавы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Спарта Прага | |
Нумар | 9 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2016 2016—2020 2020— |
Спарта Прага Балёньня Спарта Прага |
131 (25) 81 (2) 36 (4) |
Зборныя | ||
2012— | Чэхія | 41 (5) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
Ладзіслаў зьяўляецца прадуктам акадэміі праскай «Спарты». За асноўны склад клюбу дэбютаваў 27 лютага 2010 году ў матчы супраць «Пршыбраму». У першым жа для сябе матчы сэзону 2011—2012 гадоў Крэйчы забіў гол у браму праскай «Славіі», а ў наступнай гульні футбаліст адзначыўся галявой перадачай. Пасьля такога старту футбаліст пачаў рэгулярна выходзіць на поле.
ДасягненьніРэдагаваць
«Спарта»:
- Чэмпіён Чэхіі: 2010, 2014
- Уладальнік Кубка Чэхіі: 2014
- Уладальнік Супэркубка Чэхіі: 2014
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Старонка на афіцыйным сайце ФК «Спарта»
- Профіль на Transfermarkt