Ладаньнікавыя
сямейства кветкавых расьлінаў
Ладаньнікавыя (Cistaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 9 родаў і каля 170 відаў[1].
Ладаньнікавыя | |
Cistus crispus — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Мальвакветныя (Malvales) |
Сямейства | Ладаньнікавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Cistaceae Juss. | |
Апісаньне
рэдагавацьПрадстаўнікі гэтага сямейства — травы аднагадовыя або шматгадовыя, хмызьнякі, паўхмызьнякі. Лісьце чарговае або супратыўнае, суцэльнае на ўскрайку. Кветкі ў суквецьці або рэдка адзіночныя. Чашалісьцікаў 3–5. Пялёсткаў звычайна 3–5, зялёныя, цёмна-чырвоныя, ружовыя, фіялетавыя, чырвоныя, белыя ці жоўтыя. Тычачак (3–)5–150+[2].
Арэал
рэдагавацьЭўразія, асабліва Міжземнаморскі рэгіён, Паўночная Афрыка, Паўночная Амэрыка, Паўднёвая Амэрыка[3][2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Flora of North America. efloras.org. Праверана 29.11.2019 г. (анг.)
- ^ Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 29.11.2019 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |