Ванадзор

(Перанакіравана з «Кіравакан»)

Ванадзор (па-армянску: Վանաձոր) — трэці па велічыні горад Армэніі пасьля Ерэвана і Гюмры. Адміністрацыйны цэнтар марза Лоры.

Ванадзор
арм. Վանաձոր
Дата заснаваньня: 1828
Краіна: Армэнія
Марз: Лары
Плошча:
  • 25,1 км²
Вышыня: 1350 м н. у. м.
Насельніцтва:
  • 90 525 чал. (2017)
Паштовы індэкс: 2001–2024
Нумарны знак: 36
Геаграфічныя каардынаты: 40°48′46″ пн. ш. 44°29′18″ у. д. / 40.81278° пн. ш. 44.48833° у. д. / 40.81278; 44.48833Каардынаты: 40°48′46″ пн. ш. 44°29′18″ у. д. / 40.81278° пн. ш. 44.48833° у. д. / 40.81278; 44.48833
Ванадзор на мапе Армэніі
Ванадзор
Ванадзор
Ванадзор
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://vanadzor.am

Транспарт

рэдагаваць

Горад знаходзіцца на чыгуначнай лініі Тбілісі-Гюмры. Адлегласьць па аўтамагістралі да Ерэвана 125 кілямэтраў, да Тбілісі — 146 кілямэтраў. Цэнтар шашэйных дарог на Ерэван (Дыліжан — Сэван), Гюмры, Тбілісі (Алавэрдзі), Ташыр. Разьвіта ўнутрыгарадзкая сетка маршрутных таксі (20 маршрутаў), таксі.

Культура і адукацыя

рэдагаваць

У Ванадзоры функцыянуе школа жывапісу, творы яе найбольш адораных выхаванцаў з посьпехам дэманструюцца на рэспубліканскіх і міжнародных выставах. У прапагандзе жывапісу вялікую ролю адыгрывае мясцовая карцінная галерэя. Адным з цэнтраў культурнага жыцьця гораду зьяўляецца дзяржаўны драматычны тэатар ім. Аванэса Абэляна. Лялечны тэатар.

У Ванадзоры дзейнічаюць шэраг вышэйшых навучальных установаў:

  • Ванадзорскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут ім. Аванэса Туманяна (1969). Рыхтуе кадры для ўсёй паўночнай Армэніі і армянскіх раёнаў Грузіі.
  • філіял Армянскага дзярж. політэхнічнага ўнівэрсытэту (1959),
  • філіял Армянскай дзярж. сельскагаспадарчай акадэміі.