Кінг (востраў, Тасманія)
Кінг — востраў у Басавым праліве непадалёк ад паўночна-заходняга ўскрайка вострава Тасманія, належыць Аўстраліі, уваходзіць у склад штату Тасманія. Плошча вострава 1100 км², насельніцтва каля 1570 чалавек (2005), сярэдні ўзрост 43,1 гады.
Кінг | |
Востраў Кінг — выгляд з космасу | |
Месца | Басаў праліў |
---|---|
Плошча | 1098 км² |
Найвышэйшы пункт | 213 м |
Краіна | Аўстралія |
Вобласьць | Тасманія |
Насельніцтва (2007[1]) | 1723чалавек |
Каардынаты | 39° пн. ш. 143° у. д. / 39° пн. ш. 143° у. д.Каардынаты: 39° пн. ш. 143° у. д. / 39° пн. ш. 143° у. д. |
Кінг |
На востраве разьмешчаны вальфрамавыя руды (здабываецца мінэрал шэяліт). Блізка ад вострава ляжыць мноства затанулых караблёў. Вакол вострава расьце вялікая колькасьць водарасцяў, якія выкідваюцца штармамі на бераг.
28 лістапада 2004 году на бераг вострава Кінг выкінулася больш за 70 кітоў і 30 дэльфінаў. 97 жывёл загінулі.
Востраў быў адкрыты і дасьледаваны ў 1802 годзе францускай экспэдыцыяй пад кіраўніцтвам Нікаля Бадэна. Названы ў гонар Філіпа Кінга, губэернатара штату Новы Паўднёвы Ўэйлз, у склад тэрыторыі якога тады ўваходзіла Тасманія.