Кім Чэн Ір, пры нараджэньні Ю́ры Ірсе́навіч Кім (16 лютага 1941/1942 — 17 сьнежня 2011) — кіраўнік КНДР, генэральны сакратар Працоўнай партыі Карэі, Вярхоўны галоўнакамандуючы Карэйскай народнай арміяй, старшыня Дзяржаўнага камітэту абароны КНДР. Сын прэзыдэнта КНДР Кім Ір Сэна.

Кім Чэн Ір
Вялікі кіраўнік КНДР
8 ліпеня 1994 — 17 сьнежня 2011
Прэм’ер-міністар: Кім Ён Ір (2007-2010
Папярэднік: Кім Ір Сэн
Наступнік: Кім Чэн Ын
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 16 лютага 1941/1942
Вяцкае, СССР
Памёр: 17 сьнежня 2011 (70 гадоў)
КНДР
Партыя: Працоўная партыя Карэі
Сужэнец: Кім Ён Сук[d], Кім Ок[d], Ко Ён Хі[d] і Сон Хе Рым[d]
Дзеці: Кім Чэн Ын
Бацька: Кім Ір Сэн
Маці: Кім Чэн Сук[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
юбілейны мэдаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—19145 гг.» юбілейны мэдаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» ордэн Нілу Order of the Republic Order of Merit ордэн Камбоджы National Order of Niger National Order of the Lion of Senegal Герой КНДР ордэн Кім Ір Сэна Ордэн Дзяржаўнага сьцягу ордэн Свабоды і Незалежнасці Order of Freedom and Independence, 1st class Order of Freedom and Independence, 2nd class Grand Cross of the National Order of Mali National Order of Mali ордэн Заслуг Order of Independence National Order of the Leopard Order of the Most Ancient Welwitchia Mirabilis

Біяграфія

рэдагаваць

Паводле афіцыйнай біяграфіі, Кім Чэн Ір нарадзіўся ў таемным партызанскім лягеры ў гарах Пэктусан у Карэі ў 1941 годзе. Савецкія і кітайскія крыніцы сьцьвярджаюць, што ён нарадзіўся ў вёсцы Вяцкае Хабараўскага краю (СССР) і быў названы Юры Ірсенавіч Кім.

У 1961 годзе ўступіў у Працоўную партыю Карэі. З 1964 — у Цэнтральным камітэце партыі. З 1973 — Сакратар ЦК партыі, з 1974 — чалец Паліткамітэту, з 1980 — чалец Прэзыдыюму, з 1982 — дэпутат Вярхоўнага Народнага Сходу КНДР, з 1991 — Вярхоўны галоўнакамандуючы, з 1992 — маршал КНДР, з 1993 — старшыня Камітэту абароны КНДР.

Пасьля сьмерці ў 1994 годзе свайго бацькі — прэзыдэнта КНДР Кім Ір Сэна, стаў кіраўніком дзяржавы з афіцыйным тытулам «вялікі кіраўнік».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Кім Чэн Ірсховішча мультымэдыйных матэрыялаў