Курская бітва
Курская бітва (5 ліпеня — 23 жніўня 1943 году; таксама вядомая як бітва на Курскай дузе) — адна з ключавых бітваў Другой сусьветнай вайны і Нямецка-савецкай вайны. Адбылася паміж войскамі Трэцяга Райху і Савецкага Саюзу. Паводле савецкай гістарыяграфіі падзяляецца на тры часткі: Курскую абарончую апэрацыю (5-23 ліпеня); Арлоўскую (12 ліпеня — 18 жніўня) і Белгарадзка-Харкаўскую (3—23 жніўня) наступальныя апэрацыі.
Курская бітва | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
СССР | Трэці Райх | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Георгі Жукаў Мікалай Ватуцін Іван Конеў Канстанцін Ракасоўскі | Эрык фон Манштайн Гюнтэр Ганс фон Клюгэ Вальтэр Мадэль Герман Гот | ||||||||
Па сканчэньні бітвы стратэгічная ініцыятыва ў вайне канчаткова перайшла на бок Чырвонай Арміі, якая пазьней праводзіла галоўным чынам наступальныя апэрацыі, тады як Вэрмахт абараняўся.
Перадумовы
рэдагавацьУ час зімовага наступу Чырвонай Арміі і наступнага контрнаступу Вэрмахту на ўсходзе Ўкраіны ў цэнтры савецка-нямецкага фронту утварыўся выступ глыбінёй да 150 кілямэтраў і шырынёй 200 кілямэтраў, павернуты на захад (гэтак званая Курская дуга). Камандаваньне Трэцяга Райху надумала правесьці стратэгічную апэрацыю на Курскім выступе. Дзеля гэтага распрацавалі і зацьвердзілі ў красавіку 1943 году ваенную апэрацыю пад кодавай назвай «Цытадэль». Маючы інфармацыю пра падрыхтоўку нямецкіх войскаў да наступу, савецкае камандаваньне пастанавіла часова перайсьці да абароны Курскай дугі і ў час абарончага бою нэўтралізаваць ударныя групы супраціўніка і, такім чынам, стварыць спрыяльныя ўмовы да контратакі савецкіх войскаў, а потым і агульнага стратэгічнага наступу.
Сілы бакоў
рэдагавацьДзеля правядзеньня апэрацыі «Цытадэль» нямецкае камандаваньне сканцэнтравала на гэтай пляцоўцы 50 дывізіяў, у тым ліку 18 танкавых і матарызаваных дывізіяў. Група налічвала, паводле савецкіх крыніцаў, каля 900 тыс. чалавек, да 10 тыс. гарматаў і мінамётаў, каля 2,7 тыс. танкаў і больш за 2 тыс. самалётаў. З паветра нямецкія войскі падтрымлівалі сілы 4-га і 6-га паветраных флётаў.
Перад бітвай стаўка ВГК сфармавала групу (Цэнтральны і Варонескі франты) з больш чым 1,3 мільёна чалавек, да 20 тыс. гарматаў і мінамётаў, больш за 3,3 тыс. танкаў і САУ і 2650 самалётаў. Войскі Цэнтральнага фронту (пад камандаю гэнэрала Канстанціна Ракасоўскага) абаранялі паўночны флянг Курскага выступу, а войскі Варонескага фронту (пад камандаю генэрала Мікалая Ватуціна) — паўднёвы флянг. Войскі, якія займалі выступ, абапіраліся на Стэпавы фронт у складзе пяхоты, 3 танкавыя, 3 матарызаваныя і 3 кавалерыйскія корпусы (пад камандаю генэрал-палкоўніка Івана Конева). Фронты каардынавалі прадстаўнікі стаўкі маршалы Георгі Жукаў і Аляксандар Васілеўскі.
Пачатак нямецкага наступу
рэдагаваць5 ліпеня 1943 году нямецкія ўдарныя групы паводле пляну апэрацыі «Цытадэль» пачалі наступ на Курск з Арлоўскай і Белгародзкай акруг.
Савецкае камандваньне загадзя ведала пра пачатак апэрацыі, і яшчэ да пачатку нямецкай артылерыйскай падрыхтоўкі адбыўся запуск савецкай артылерыі. Гэта адклала пачатак нямецкага наступу на некалькі гадзінаў.
З боку Арла знаходзілася група пад камандаю фэльдмаршала Гюнтэра Ганса фон Клюге (група арміяў «Цэнтар»), а з боку Белгарада — група пад камандаю фэльдмаршала Эрыка фон Манштайна (апэратыўная група «Кэмпф» групы арміяў «Поўдзень»).
Задачу адбіць наступ з боку Арла даручылі войскам Цэнтральнага фронту, з боку Белгараду — Варонескага фронту.
На паўночным флянгу дугі наступ нямецкіх войскаў атрымалася здушыць, у той час як на паўднёвым флянгу дугі наступ разьвіваўся больш пасьпяхова, але і тут ён прайшоў зь вялікімі стратамі з абодвух бакоў. Маючы гэта на ўвазе, Манштайн зьмяніў кірунак атакі з поўначы на паўночны ўсход.
Прохараўка
рэдагаваць12 ліпеня каля чыгуначнай станцыі Прохараўкі, за 56 кілямэтраў на поўнач ад Белгараду, адбылася буйная супрацьтанкавая бітва Другой сусьветнай вайны паміж нямецкай танкавай групай (апэратыўная група «Кэмпф») і савецкімі войскамі для контратакі. Савецкая гістарыяграфія распавядае пра бітву да 1,2 тыс. і нават 1,5 тыс. танкаў і самаходных гарматаў па абодва бакі бітвы. Аднак уважлівае вывучэньне дакумэнтаў паказвае, што гэта звычайная фальсіфікацыя савецкай прапаганды: абодва бакі разам мелі ня больш за 500 танкаў, а немцы — ня больш за 50, у тым ліку 1 Pz VI Tiger. Жорсткі бой працягваўся цэлы дзень, да вечара танкавыя экіпажы і пяхота біліся рука аб руку. Нямецкім войскам удалося перамагчы, бо поле бою засталося ззаду, але яны не змаглі выканаць сваю галоўную задачу: прасунуцца ў апэратыўную прастору наступу, у прыватнасьці, яны не ўвайшлі ў саму Прохараўку. Савецкія страты ў баі значна пераўзышлі страты Трэцяга Райху і склалі больш за 170—180 танкаў, бо немцы змаглі вывесьці пашкоджаныя танкі з поля бою, таму нямецкія ваенныя гісторыкі кажуць толькі пра два беззваротна страчаныя танкі лёгкіх састарэлых канструкцыяў; хаця страты, напэўна, былі вялікімі. Усе савецкія танкі немцы ўзарвалі альбо разабралі на сувэніры.
Сталін, раздражнёны вялікімі стратамі ў баі, загадаў стварыць камісію дзеля пакараньня вінаватых. Але далейшыя ваенныя поспехі відавочна зьмякчылі сэрца «правадыра», і ён не вярнуўся да намеру пакараць кіраўніцтва.
На існуе ніводнага кадру кінахронікі або здымку, зробленых у час бітвы пад Прохараўкай альбо адразу па бітве. Гэта зьвязваюць з тым, што ўсіх фота- і кінакарэспандэнтаў прапускалі толькі на паўночны флянг Курскай дугі. А масавы савецкі чытач даведаўся пра бітву пад Прохараўкай толькі ў 1953 годзе, па выхадзе кнігі І. Маркіна «Курская бітва» (Ваеннае выдавецтва, 1953 г.)
Савецкі наступ
рэдагавацьСтратэгічная сытуацыя на фронце зьмянілася: саюзьнікі высадзіліся на Сыцыліі, і Гітлер палічыў больш мэтазгодным дапамагчы сваім італьянскім саюзьнікам, бо брытанска-амэрыканскі наступ на Сыцыліі складаў рэальную пагрозу Трэцяму Райху, і наступ на Маскву мог пачакаць. Таму немцы мусілі ісьці на абарону. Самыя баяздольныя танкавыя часткі вывялі з усходняга фронту і скіравалі на міжземнаморскі тэатар ваенных дзеяньняў.
12 ліпеня войскі Бранскага, Цэнтральнага і Левага крылаў Заходняга фронту пачалі апэрацыю «Кутузаў», мэта якой — разбіць Арлоўскую групоўку супраціўніка. 13 ліпеня войскі Заходняга і Бранскага франтоў прарвалі нямецкую абарону на Болхаўскім, Хоцінскім і Арлоўскім кірунках і прасунуліся на глыбіню ад 8 да 25 км 16 ліпеня войскі Бранскага фронту дасягнулі мяжы ракі Алешні, па чым нямецкае камандаваньне пачало адвод асноўных сілаў на пачатковыя пазыцыі. Да 18 ліпеня войскі правага крыла Цэнтральнага фронту цалкам ліквідавалі клін супраціўніка на Курскім кірунку. У той жа дзень у бой увялі войскі Стэпавага фронту, якія пачалі перасьлед ворага, які вяртаўся на пачатковыя пазыцыі.
Разьвіваючы наступ, савецкія сухапутныя войскі пры падтрымцы авіяўдараў 2-й і 17-й паветраных арміяў, а таксама авіяцыі далёкага дзеяньня адкінулі супраціўніка на 140—150 км на захад да 23 жніўня 1943 году і захапілі Арол, Белгарад і Харкаў.
Паводле савецкіх крыніцаў, у Курскай бітве Вэрмахт страціў 30 дывізіяў, у тым ліку 7 танкаў, больш за 500 тыс. салдат і афіцэраў, 1,5 тыс. танкаў, больш за 3,7 тыс. самалётаў і 3 тыс. гармат. Страты савецкіх войскаў перавысілі страты немцаў: яны склалі 863 тыс. чалавек. Пад Курскам Чырвоная Армія страціла каля 6 тыс. танкаў.
Па Курскай бітвы расклад сілаў на фронце рэзка зьмяніўся на карысьць Чырвонай Арміі, што забясьпечыла ёй спрыяльныя ўмовы для разгортваньня агульнатэрагічнага наступу.
Увечары 5 жніўня 1943 году ў Маскве ўпершыню выбухнуў артылерыйскі салют у гонар узяцьця Арла і Белгарада (12 залпаў з 120 гарматаў).
Крыніцы
рэдагавацьЛітуратура
рэдагаваць- Давыдков В. И. Анализ Курской битвы (историко-документальная эпопея). — Курск., 2005 .
- Карнацевич В. Л. 100 знаменитых сражений. — Харьков., 2004 .
- Мерников А. Г., Спектор А. А. Всемирная история войн. — Минск., 2005.