Курапаткі
род птушак
(Перанакіравана з «Курапатка»)
Курапаткі — птушкі сямействаў цецеруковых і фазанавых атраду курападобных.
Даўжыня да 46 см, маса да 900 г. Афарбоўка шэра-бурая, руда-бурая, у курапаткі белай зімой белая.
Пашыраны ўсюды, ад тундры да трапічных лясоў і высакагор’яў; на Беларусі 2 віды: курапатка белая і шэрая. Жывуць на палях, балотах, лугах, у драбналесьсі. Кормяцца парасткамі, пупышкамі, насеньнем траваў, зернем, казуркамі.
Нясуць да 24 яек.
Аб’ект паляваньня.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКурапаткі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў