Кунігунда Вугорская
Кунігунда Вугорская, або Сьвятая Кінга (5 сакавіка 1224, Эстэргам — 24 ліпеня 1292) — каталіцкая сьвятая, дачка вугорскага караля Бэлы IV і нікейскай прынцэсы Марыі Ласкарыны, жонка польскага князя Балеслава V. Пляменьніца сьвятой Лізаветы Вугорскай, сястра сьвятой Маргарыты Вугорская і блажэннай Іяланты Польскай і нявестка блажэннай Саламеі Пястоўны.
Кунігунда Вугорская | |
Сьвятая | |
---|---|
Нарадзілася | 5 сакавіка 1224[1] |
Памерла | 24 ліпеня 1292 (68 гадоў) |
Дзень памяці | 24 ліпеня |
Прысьвяціла сябе пераважна догляду хворых, пражыла ў шлюбе цнатлівай дзяўчынай са згоды мужа, а пасьля яго сьмерці заснавала кляштар у Старым Сончы, дзе і пасялілася. У 1690 годзе была бэатыфікавана, празь пяць гадоў названа сьвятой заступніцай Польшчы і Літвы. 16 чэрвеня 1999 году кананізавана папам Янам Паўлам II. Каталіцкая царква адзначае яе дзень 24 ліпеня.