Кукес

горад у Альбаніі

Ку́кес (па-альбанску: Kukës, Kukësi) — горад на паўночным усходзе Альбаніі, у аднайменнай вобласьці Кукес, непадалёк ад граніцы з аўтаномным краем Косава і Мятохія. Паводле перапісу на 2003 год насельніцтва складае 16 315 чалавек, насельніцтва галоўным чынам альбанцы, другая па колькасьці насельніцтва этнічная група — гаранцы.

Кукес
альб. Kukës, Kukësi
Герб Кукесу


Краіна: Альбанія
Вышыня: 358 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 16 315 чал. (2003)
нацыянальны склад: альбанцы
Тэлефонны код: +355 (0) 24
Паштовы індэкс: 8501-8503
Нумарны знак: KU
Геаграфічныя каардынаты: 42°4′33″ пн. ш. 20°25′23″ у. д. / 42.07583° пн. ш. 20.42306° у. д. / 42.07583; 20.42306Каардынаты: 42°4′33″ пн. ш. 20°25′23″ у. д. / 42.07583° пн. ш. 20.42306° у. д. / 42.07583; 20.42306
Кукес на мапе Альбаніі
Кукес
Кукес
Кукес
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://kukesi.gov.al/

Горад разьмешчаны ў месца зьліцьця рэк Чорны Дрын і Белы Дрын у адну — Дрын. У 1976 годзе ранейшы горад быў затоплены водамі вадасховішча Фіерза, якое ўтварылася пасьля будаўніцтва гідраэлектрастанцыі, а новы выбудаваны зноў непадалёк на плято ля падножжа гор Гяліца (Галіка) і Карытнік. З тых часоў горад часта завуць Новы Кукес (па-альбанску: Kukësi i Ri).

На ўскраіне гораду цячэ яшчэ адна рака — Люма. Непадалёк ад гораду, за некалькі кілямэтраў на поўдзень, ёсьць аэрапорт.

Гісторыя

рэдагаваць

15 красавіка 1939 году навакольлі гораду сталі адным з двух месцаў высадкі паветранага дэсанту італьянскіх войскаў — завяршальнай апэрацыі акупацыі італьянцамі ўсіх асноўных населеных пунктаў Альбаніі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць