Крыстыян Маджа
Крыстыян Маджа (па-італьянску: Christian Maggio; нарадзіўся 11 лютага 1982 году, Мантэк’ё-Маджорэ, Італія) — былы італьянскі футбаліст, абаронца. Прыцягваўся да матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі. Акрамя пазыцыі абаронцы мог таксама згуляць і як паўабаронца.
Крыстыян Маджа | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 лютага 1982[1][2] (42 гады)
| |
Рост | 184 см | |
Вага | 79 кг | |
Пазыцыя | абаронца, паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2003 2003—2007 2006 2006—2007 2007—2008 2008—2018 2018—2021 2021 2022 |
Вічэнца Фіярэнтына → Трэвіза (арэнда) → Сампдорыя (арэнда) Сампдорыя Напалі Бэнэвэнта Леччэ Вічэнца |
38 (1) 58 (2) 11 (0) 31 (2) 29 (9) 233 (20) 60 (5) 19 (3) 14 (1) |
Зборныя | ||
2008—2014 | Італія | 34 (0) |
Кар’ера
рэдагаваць«Вічэнца»
рэдагавацьКрыстыян Маджа зьяўляецца выхаванцам клюбу «Вічэнца». У сэзоне 2000—2001 гадоў ён стаў выклікацца ў аснову каманды настаўнікам клюбу. 1 кастрычніка 2000 году Крыстыян дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Міляну», у якім ягоны клюб атрымаў паразу зь лікам 0:2. Усяго ў першым сэзоне ён правёў 6 гульняў. Пасьля вылету клюбу ў Сэрыю Б, Маджа стаў гульцом асновы каманды, правёўшы ў сэзоне 2001—2002 гадоў 27 гульняў; таксама ён забіў свой першы мяч за клюб, забіўшы гол ў браму «Напалі» й прынёсшы перамогу сваёй камандзе зь лікам 2:1. Аднак у наступным сэзоне Маджа страціў месца ў складзе й правёў толькі 7 гульняў; прычынай гэтага стала траўма правага калена.
«Фіярэнтына»
рэдагавацьУ ліпені 2003 году Маджа перайшоў у склад «Фіярэнтыны», дзе стаў гульцом асновы. У гэтым клюбе яго выкарыстоўвалі на пазыцыі лятэраля, які «зачыняе» адзін з ускрайкаў поля. У сэзоне 2004—2005 гадоў Маджа страціў месца ў стартавым складзе клюбу, правёўшы ў Сэрыі А толькі 13 гульняў. У 2005 годзе Маджа зноў траўмаваў правае калена, з-за чаго амаль не выступаў. Для таго, каб футбаліст набраў форму, яго аддалі, на правах арэнды, у клюб «Трэвіза», якому ён не дапамог выратавацца ад «вылету» ў Сэрыю Б.
«Сампдорыя»
рэдагавацьУ ліпені 2006 году Маджа, на правах арэнды, перайшоў «Сампдорыю» з правам выкупу кантракту гульца. Пасьля ўдалага сэзону, у якім ён правёў 37 матчаў і забіў 2 галы, клюб выкупіў палову правоў на футбаліста. Галоўны трэнэр каманды, Вальтэр Маццары, у сэзоне 2007—2008 гадоў пачаў выкарыстоўваць схему 3-5-2, дзякуючы чаму Маджа перамясьціўся ў паўабарону. Зьмена пазыцыі дапамагла Крыстыяну часьцей забіваць: ён забіў 9 галоў у Сэрыі А і гол у Кубку Інтэртота.
«Напалі»
рэдагаваць11 чэрвеня 2008 году Маджа быў набыты клюбам «Напалі», які заплаціў за трансфэр хаўбэка 8 млн эўра[3].
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьУ 2008 годзе Крыстыян упершыню быў выкліканы Рабэрта Данадоні ў склад першай зборнай Італіі, аднак на чэмпіянат Эўропы не патрапіў, што выклікала ў яго расчараваньне[4]. 5 кастрычніка 2008 году ён атрымаў выклік у склад зборнай на матчы адборачнага турніру чэмпіянату сьвету, аднак на поле не выйшаў. 19 лістапада 2008 году Маджа дэбютаваў у складзе зборнай у таварыскай гульні супраць каманды Грэцыі.
Дасягненьні
рэдагаваць«Напалі»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2012, 2014
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2014
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Christian Maggio // FBref (мн.)
- ^ а б в CHRISTIAN MAGGIO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Il Napoli ha acquistato Christian Maggio. Napoli
- ^ «Continuano i musi lunghi per le mancate convocazioni in Azzurro. Ora tocca a Maggio: „Non ci speravo, ma ci sono rimasto male“»
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball