Крыстыян Кляўе

(Перанакіравана з «Крыстыян Клаўе»)

Крыстыян Жан-Мары Кляўе (франц. Christian Jean-Marie Clavier; 6 траўня 1952, Парыж) — францускі актор, сцэнарыст, кіраўнік кінакампаніі Ouille Production.

Крыстыян Кляўе
франц. Christian Jean-Marie Clavier
Christian Clavier - Fnac.jpg
Крыстыян Кляўе ў 2009 годзе
Дата нараджэньня 6 траўня 1952 (70 гадоў)
Месца нараджэньня Парыж, Францыя
Грамадзянства Францыя
Месца вучобы
Занятак актор
Гады дзейнасьці 1973
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёну кавалер Нацыянальнага ордэна «За заслугі»
IMDb ID nm0002010

БіяграфіяРэдагаваць

Пасьля навучаньня ў парыскім інстытуце палітыкі ён пачаў сваю акторскую кар’еру з камэдыйнай тэатральнай трупы «Le Splendid» і прыняў удзел у вялікай колькасьці камэдыйных фільмаў.

Дамогся шырокага посьпеху, згуляўшы ў фільме «Прышэльцы» пэрсанажа, вядомага як «Жак Уй-прайдзісьвет». Пасьля «Прышэльцаў» ён стаў прызнанай зоркай, прыняўшы ўдзел у такіх фільмах як «Астэрыкс і Абэлікс супраць Цэзара», «Астэрыкс і Абэлікс: Місія „Клеапатра“» (з Жэрарам Дэпард’ё), а таксама ў рымэйку фільма «Прышэльцы», за які атрымаў намінацыю на прэмію Сэзар. Крыстыян Кляўе вядомы таксама па фільмах «Паміж анёлам і нячыстым» і гістарычнаму фільму «Напалеон». Ён таксама згуляў некалькі роляў у тэлевізійных сэрыялах.

Найбольш прыкметныя акторскія дуэты з Жанам Рэно ў фільмах «Апэрацыя „тушонка“», «Карсыканец» і з Жэрарам Дэпард’ё.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць