Круоніская ГАЭС
Круо́ніская ГАЭС (па-летувіску: Kruonio hidroakumuliacinė elektrinė) — гідраакумулявальная электрастанцыя, разьмешчаная на поўнач ад места Круонісу ў Кашадарскім раёне Летувы, на раце Нёмане.
Круоніская ГАЭС | |
Краіна | Летува |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Круоніс |
Пачатак будаўніцтва | 1992 |
Пачатак эксплюатацыі | 1998 |
Уласьнік | LIETUVOS ENERGIJA UAB[d] |
Эксплюатуючая арганізацыя | Lietuvos energija |
Тэхнічныя парамэтры | |
На вадаёме | Нёман |
Генэруючая магутнасьць | 4×225/217 |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 54° пн. ш. 24° у. д. / 54° пн. ш. 24° у. д.Каардынаты: 54° пн. ш. 24° у. д. / 54° пн. ш. 24° у. д. |
Круоніская ГАЭС | |
Мінуўшчына
рэдагавацьПершы з 4 агрэгатаў запрацаваў у 1992 року, цалкам запушчаная ў 1998 року.
Дзейнасьць
рэдагавацьКруоніская ГАЭС выкарыстоўвае рознаўзроўневыя вадасховішчы ля Коўна і ўзаемадзейнічае з Ковенскай ГЭС. Пры поўным верхнім рэзэрвуары электрастанцыя можа выдаваць магутнасьць 900 МВт на працягу 12 гадзінаў. Пры нізкім энэргаспажываньні (напрыклад, уночы) з дапамогай лішкаў энэргіі перапампоўвае ваду зь ніжняга вадасховішча ў верхняе.
Электрычнасьць з Круоніскай ГАЭС паступае 330 кВ лініяй электраперадачаў у Электрэны, дзе дзейнічае найбуйнейшая ў Летуве электрастанцыя на арганічным паліве, і ў Коўна.