Крумкач

від птушак
(Перанакіравана з «Крук (птушка)»)
Запыт «Груган» перанакіроўваецца сюды. Пра астранамічнае сузор’е глядзіце артыкул «Груган (сузор’е)».

Крумкач, груган, воран, крук (па-лацінску: Corvus corax) — птушка сямейства крумкачовых.

Крумкач
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадВераб’інападобныя
СямействаКрумкачовыя
РодВарона
ВідКрумкач
Бінамінальная намэнклятура
Corvus corax
Арэал
Яйкі крумкача

Самая буйная птушка ў атрадзе вераб’інападобных: даўжыня да 70 см, маса да 1,6 кг. Апярэньне чорнае, зь сінім, зеленаватым ці фіялетавым мэталічным адлівам. Пёры вальля падоўжаныя, ланцэтападобныя. Дзюба моцная, чорная.

Пашыраны ў Эўразіі, Паўночнай і Цэнтральнай Амэрыцы, Паўночнай Афрыцы. Жыве ў лясах, гарах, пустэльнях. На Беларусі трапляецца на палях, каля населеных месцаў, трымаецца невялікімі (да 10 асобін) чародамі, у час гнездаваньня — у хваёвых лясах парамі. Усяедны, пераважае жывёльны корм. Гняздуецца на дрэвах, скалах. Нясе 4—6 яец.