Крот эўрапейскі
Крот эўрапейскі (Talpa europaea) — жывёла клясы сысуноў атрада мошкаедных сямейства кратовых.
Крот эўрапейскі | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Надатрад | Ляўразыятэрыі (Laurasiatheria) |
Атрад | Мошкаедныя (Eulipotyphla) |
Сямейства | Кратовыя (Talpidae) |
Род | Крот (Talpa) |
Від | Крот эўрапейскі |
Бінамінальная намэнклятура | |
Talpa europaea Linnaeus, 1758 | |
Арэал | |
Распаўсюджваньне
рэдагавацьСустракаецца ў Эўропі і заходнім Сыбіру ад узроўню мора да 2700 м. Ён прысутнічае ў большасьці месцаў, дзе глеба дастаткова глыбокая, каб можна было будаваць норы: лугі, пашы, ворныя землі, сады і паркі; рэдка сустракаецца ў іглічных лясах, а таксама месцах з пясчанымі, камяністымі або пастаянна забалочанымі глебамі.
Постаць
рэдагавацьЯго даўжыня складае 113–159 мм, даўжыня хваста 25–40 мм, маса ад 58–122 г (не цяжарныя самкі) да 65–133 г (самцы). Цела доўгае, цыліндрычнае. Шэрсьць аксаміцістая і чорнага колеру. У іх цалкам развітыя вочы, маленькія і часта схаваныя поўсьцю, і вонкавых вушэй няма. Нос голы, за выключэньнем адчувальных вусоў. Пярэднія канечнасьці добра прыстасаваныя для капаньня. Пярэднія лапы маюць 5 моцных кіпцюроў і пастаянна павернутыя вонкі.
Лад жыцьця
рэдагавацьБольшую частку часу праводзіць у разгалінаваных сыстэмах нор, на пабудову якіх можа спатрэбіцца да 220 дзён, а агульная даўжыня іх можа перавышаць 1000 м. Сілкуецца пераважна дажджавымі чарвякамі, але і іншымі глебавымі бесхрыбетнымі. Асобныя тэрыторыі невялікія: 0,1–2 га для самак і 0,3–4 га для самцоў. Яны адзіночныя і агрэсіўна тэрытарыяльныя, за выключэньнем кароткага пэрыяду спарваньня.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Gazzard, A.; Atkinson, R. 2023. Talpa europaea. The IUCN (анг.)
- Sondergaard, E. 2006. «Talpa europaea» (On-line), Animal Diversity Web (анг.)
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |