Кратовыя (Talpidae) — сямейства клясы сысуноў, уключае 17 сучасных родаў і 48 сучасных відаў. Яны жывуць у Эўразіі на поўнач да ≈ 63° пн.ш. і на поўдзень да Міжземнамор’я, у Гімалаях, часткі Індакітая і Малайскага паўвострава, у Паўночнай Амэрыцы ад поўдня Канады да поўначы Мэксыкі. Выкапныя кратовыя вядомыя ад эацэну[1][2].

Кратовыя
крот эўрапейскі (Talpa europaea) — тыповы і беларускі від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадМошкаедныя (Eulipothyphla)
СямействаКратовыя
Бінамінальная намэнклятура
Talpidae
Fischer, 1817

Даўжыня ад носа да хваста складае 63–215 мм, даўжыня хваста 15–215 мм (звычайна 15–85 мм). Хахуля (Desmana moschata) — самы буйны прадстаўнік сямейства. Целы ў кратовых падоўжаныя і цыліндрычныя, лыч доўгі, вочы малюсенькія і схаваныя ці амаль схаваныя, вонкавыя вушы адсутнічаюць, шыя кароткая, канечнасьці кароткія і маюць 5 пальцаў. Зубная формула: 2–3/1–3, 1/0–1, 3–4/3–4, 3/3 = 33–44 зубоў[1][2].

Гэтае сямейства ўключае і формы, якія шырока рыюцца, праводзячы большую частку жыцьця пад зямлёй, і некаторыя водныя або паўводныя формы, якія часам таксама рыюць норы. Краты і хахулі часта адзінкавыя, але некалькі асобін аднаго віду часам займаюць шырокую тунэльную сыстэму і ў такой сыстэме было знойдзена 8 хахуль разам. Гэтыя жывёлы актыўныя днём і ноччу і не маюць зімовай сьпячкі. Большасьць прадстаўнікоў гэтага сямейства насякомаедныя, сілкуюцца ў асноўным чарвякамі, лічынкамі вусякоў і іншымі дробнымі бесхрыбетнымі, якія сустракаюцца падчас капаньня альбо падарожжа па нарах. Некаторыя формы, такія як Scapanus townsendii, спажываюць некаторую колькасьць расьліннага матэрыялу, а паўводныя роды сілкуюцца воднымі вусякамі, ракападобнымі, малюскамі і рыбай. Шмат кратоў мае моцны пах, які, магчыма, прадухіляе напад на іх[1][2].

Сыстэматыка

рэдагаваць
 
Хахуля

Кратовыя (Talpidae)

  • падсямейства Scalopinae
    • род Condylura
    • род Parascalops
    • род Scalopus
    • род Scapanulus
    • род Scapanus
  • падсямейства Talpinae
    • род Desmana
    • род Galemys
    • род Euroscaptor
    • род Mogera
    • род Parascaptor
    • род Scaptochirus
    • род Talpa
    • род Scaptonyx
    • род Dymecodon
    • род Urotrichus
    • род Neurotrichus
  • падсямейства Uropsilinae
    • род Uropsilus
  1. ^ а б в Ciszek, D.; P. Myers (2000) Talpidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 03.05.2021 г.
  2. ^ а б в Nowak R. M. Walker's mammals of the world. — 6. — Baltimore and London: JHU Press, 1999. — Т. 1. — С. 229, 230. — 1936 с. — ISBN 0801857899 (анг.)