Краснаярскі раён (Астраханская вобласьць)
Красная́рскі раён (па-расейску: Красноярский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Астраханскай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца вёска Красны Яр.
Краснаярскі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | муніцыпальны раён[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Красны Яр[d][1] |
Дата ўтварэньня | 14 ліпеня 1925 |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | маскоўскі час, самарскі час |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьКраснаярскі раён паводле гадзіньнікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Валадарскім, Прыволскім, Нарыманаўскім і Харабалінскім раёнамі. На ўсходзе мяжуе з Казахстанам. Разьмешчаны ў вусьці ракі Волгі. Плошча раёну складае 5260,48 км².
Гісторыя
рэдагавацьКраснаярскі раён быў утвораны ў 1925 годзе ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК у складзе Ніжняволскага краю. Пазьней раён належыў Сталінградзкай вобласьці, а ў 1943 годзе ўвайшоў у склад навастворанай Астраханскай вобласьці.
Насельніцтва
рэдагавацьНасельніцтва раёну па стане на 2021 год складала 36565 чалавек. Асноўную долю насельніцтва фармуюць казахі, другой этнічнай групай ёсьць расейцы.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)