Валадарскі раён (Астраханская вобласьць)

раён у Астраханскай вобласьці Расеі

Валада́рскі раён (па-расейску: Володарский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Астраханскай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца вёска Валадарскі.

Валадарскі раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпальны раён[d] і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка 2-га ўзроўню[d]
Адміністрацыйны цэнтар Валадарскі[d][1]
Дата ўтварэньня 1931
Насельніцтва
Плошча
  • 3883 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас маскоўскі час, самарскі час
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Валадарскі раён паводле гадзіньнікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Краснаярскім, Камызяцкім і Прыволскім раёнамі, а таксама з Казахстанам. Мае выхад да Касьпійскага мора, а шматлікія рэкі і пратокі дэльты Волгі разразаюць тэрыторыю на мноства вялікіх і малых астравоў і астраўкоў. Плошча раёну складае 3 883 км².

Гісторыя

рэдагаваць

Валадарскі раён быў утвораны ў 1928 годзе ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК у складзе Ніжняволскага краю. Пазьней раён належыў Сталінградзкай вобласьці, а ў 1943 годзе ўвайшоў у склад навастворанай Астраханскай вобласьці.

Насельніцтва

рэдагаваць

Насельніцтва раёну па стане на 2021 год складала 45974 чалавекі. Асноўную долю насельніцтва фармуюць казахі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць