Краски
(Перанакіравана з «Краскі»)
«Краски» — музычны гурт зь Беларусі, які быў створаны ў Менску 1 студзеня 2001 году. Салістка і аўтарка песень — Аксана Кавалеўская.
17 лістапада 2001 году ў менскім клюбе «Блиндаж» прайшла прэзэнтацыя дэбютнага альбома «Ты уже взрослый» («Ты ўжо дарослы»), які быў перавыдадзены ў Маскве ў 2002 годзе пад назвай «Старший брат» («Старэйшы брат») фірмай Real Records. Пасьля посьпеху ў Беларусі, гурт сканцэнтраваўся на расейскім музычным рынку[1]. З моманту свайго заснаваньня гурт выступіў на пляцоўках буйнейшых гарадоў СНД, арганізаваў ўсебеларускі тур, у межах якога было дадзена 172 канцэрту, выпусьціў 6 альбомаў (5 зь якіх — у Расеі).
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- Ты уже взрослый (Ты ўжо дарослы) (2001) (толькі ў Беларусі)
- Старший брат: желтый альбом (Старэйшы брат: жоўты альбом) (2002)
- Я люблю тебя, Сергей: красный альбом (Я кахаю цябе, Сяргей: чырвоны альбом) (2002)
- Оранжевое солнце: оранжевый альбом (Аранжавае сонца: аранжавы альбом) (2003)
- Весна: синий альбом (Вясна: сіні альбом) (2004)
- Те, кто любит: фиолетовый альбом (Тыя, хто любіць: фіялетавы альбом) (2004)
Супольныя праекты
рэдагаваць- Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя (2003) — «Тры чарапахі»
Літаратура
рэдагаваць- Д.П. «КРАСКИ» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 144–145. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Удзельнікі
рэдагаваць- Аксана Кавалеўская: вакал, тэксты, музыка
- Вольга Гусева: харэаграфія
- Васіль Багам’я: клявішы
- Андрэй Чыгір: клявішы
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Олег Климов; Сергей Шаруба. Убить N.R.M., или К неутешительным итогам музыкального года (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-09-11 г. Архіўная копія ад 2020-09-11 г.