Крапінцовыя

сямейства кветкавых расьлінаў

Крапінцовыя (Polygalaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 21 род і каля 900 відаў[1].

Крапінцовыя
Polygala vulgaris — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадБабовакветныя (Fabales)
СямействаКрапінцовыя
Бінамінальная намэнклятура
Polygalaceae Hoffmanns. & Link
ITIS 29301 ·

Апісаньне рэдагаваць

Прадстаўнікі гэтага сямейства — аднагадовыя або шматгадовыя травы, хмызьнячкі або хмызьнякі, рэдка невялікія дрэвы альбо дравяністыя павойныя расьліны. Лісьце простае, суцэльнае, чарговае, супратыўнае альбо ў кольцах. Кветкі ў суквецьці, белыя, жоўтыя ці пурпурна-чырвоныя; чашалісьцікаў 5; пялёсткаў 3 або 5; тычачак 8, 7, 5 альбо 4. Плод — каробачка, крылатка або касьцянка. Насеньне 1 або 2, жоўта-карычневае, цёмна-каштанавае альбо чорнае, круглявае, яйкападобнае або эліпсоіднае[2][3].

Арэал рэдагаваць

Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, за выключэньнем Арктыкі і Новай Зэляндыі[2][3][4].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 10.07.2020 г.  (анг.)
  3. ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 10.07.2020 г.  (анг.)
  4. ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 10.07.2020 г.  (анг.)