Крама на галоўнай вуліцы

чэхаславацкі фільм 1965 року

«Кра́ма на гало́ўнай ву́ліцы» (па-славацку: Obchod na korze) — чэхаславацкі драматычны фільм рэжысэраў Яна Кадара і Эльмара Клоса, сфільмаваны ў 1965 року. Апавядае аб палітыцы арыізацыі ў Славаччыне ў часы Другой сусьветнай вайны.

Крама на галоўнай вуліцы
Obchod na korze
Памятная дошка ў Сабінаве
Жанр драма
Рэжысэр
Сцэнарыст
У ролях
Кампазытар Здэнэк Лішка
Апэратар Уладзімер Новатны
Мантаж Ярамір Яначак[d][1]
Мастак Францішак Страка[d] і Karel Škvor[d][1]
Вытворчасьць Студыя «Barrandov»[d]
Распаўсюд Mokép[d] і Netflix
Дата выхаду 1965
Працягласьць 128 хв.
Краіна Чэхаславаччына Чэхаславаччына
Мова славацкая, ідыш
Старонка на IMDb

«Крама на галоўнай вуліцы» — першы чэхаславацкі фільм, які атрымаў прэмію Амэрыканскай кінаакадэміі.

Фільм зьняты славакам Янам Кадарам і чэхам Элмарам Клосам паводле раману славацкага пісьменьніка Ладзіслава Гросмана. Здымкі адбываліся на праскай студыі «Barrandov», а натурныя — у месьце Сабінаў у паўночна-ўсходняй Славаччыне. Галоўныя ролі выканалі Ёзэф Кронэр (цясьляр Тона Бэртко) і польская акторка Іда Камінская (жыдоўка-ўдава Разалія Ляўтман).

  Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

У часе існаваньня Першай рэспублікі славацкі цясьляр Тона Бэртко дзякуючы швагру, мясцоваму кіраўніку Глінкавае гвардыі, стае арыізатарам, атрымліваючы ў распараджэньне невялікую крамку старой жыдоўкі Разаліі Ляўтман, гандляркі гузікамі. Аднак тая настолькі старая, што Тона нават ня можа патлумачыць, што ейная ўласнасьць болей ёй не належыць. Сытуацыя вырашаецца з дапамогай жыдоўскай грамады, якая прапануе сплочваць Бэртко штомесячны заробак, абы ён не адмовіўся ад крамы, бо ў гэтым выпадку тая можа перайсьці да больш жорсткага ўласьніка, які ў рэшце рэшт выкіне старую на вуліцу.

Такім чынам, абсалютна бедная крама ўсё-ткі пачынае даваць грошы, што задавальняе сварлівую жонку Тона, якая марыць разбагацець, а Тона штодня наведваецца ў краму, каб дапамагаць старой Разаліі. Жонцы ён распавядае, што справы ідуць добра, і яна, атрымаўшы перададзеныя ад жыдоў грошы, задавольваецца гэтым тлумачэньнем.

Аднак празь непрацяглы час выходзіць загад пра перасяленьне жыдоў. Тона разумее, што грамада болей ня зможа сплочваць яму грошы, аднак вырашае ўратаваць старую Ляўтман ад вывазу. Ягоныя намаганьні схаваць яе марныя, бо тая нават ня можа ўцяміць, у чым прычына. У выніку Тона ў страху перад прыходам жаўнераў піхае яе ў клець, дзе тая падае і, ударыўшыся, памірае. Асэнсаваўшы зробленае, Бэртко зачыняе краму, становіцца на зэдлік і ўстаўляе галаву ў пятлю.

  Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Узнагароды

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ а б Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.