Корна-Грандэ
Корна-Грандэ (па-італьянску: Corno Grande) — гара ў цэнтральнай Італіі, вышэйшая кропка Апэнінаў, у перакладзе значыць Вялікі Рог. Корна-Грандэ размешчана ў рэгіёне Абруца, у масіве Гран-Саса. Вышыня — 2912 м.
Корна-Грандэ | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 2 912 м н. у. м. |
Адносная вышыня | 2476 м н. у. м. |
Ізаляцыя | 445,33 км[1] н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Абруца |
Кантынэнт | Эўропа |
Краіна | Італія |
Горная сыстэма | Апэніны |
Узыходжаньне | |
Першае ўзыходжаньне | 1573 |
Клясычны маршрут | пешшу |
Корна-Грандэ | |
Вяршыня Корна-Грандэ карыстаецца папулярнасьцю ў альпіністаў, маецца некалькі варыянтаў ўзыходжаньня, першае зь якіх датуецца яшчэ 1573 годам. У кары гары размешчаны ледавік Кальдэрона — самы паўднёвы ў Эўропе.