Конкурс песьні Эўрабачаньне-1969

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1969» стаў 14-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 29 сакавіка 1969 году ў горадзе Мадрыд (Гішпанія) на сцэне Каралеўскага опэрнага тэатру. Адзіны раз у гісторыі адразу чатыры песьні атрымалі званьне пераможцы конкурсу: Францыя зь песьняй «Un Jour, Un Enfant» выкананай Фрыдай Бакара, Нідэрлянды з «De troubadour», выкананай Лэні Кюр, Гішпанія з «Vivo cantando», выкананай Саломэ (Марыяй Розай Марка) і Вялікабрытанія з «Boom bang a bang», выкананай Лулу. Гэты конкурс таксама быў адзначаны іншымі важнымі падзеямі: Сальвадор Далі стварыў рэклямны праспэкт для конкурсу, а Манака было прадстаўлена 12-летнім хлопчыкам, які заняў 6-е месца.

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1969
Дата 29 сакавіка
Вядоўцы Ларыта Валенцуэла
Тэлеканал гаспадароў TVE
Месца Мадрыд, Гішпанія
Пераможная песьня «Un jour, un enfant» (Францыя)
«Boom bang-a-bang» (Вялікабрытанія)
«De troubadour» (Нідэрлянды)
«Vivo cantando» (Гішпанія)
Сыстэма галасаваньня У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні.
Колькасьць краін 16
Сыход Аўстрыя
1968        1970

Аўстрыя адмовілася ад удзелу ў конкурсе, які праходзіў у краіне, у якой кіравала ваенная дыктатура Франсіска Франка. Сярод дэбютантаў конкурсу мог апынуцца Ліхтэнштайн, дзе ўпершыню быў праведзены нацыянальны адбор, аднак па прычыне адсутнасьці ў краіне мясцовай тэлекампаніі яму было адмоўлена ва ўдзеле.

 

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

     Краіны-ўладальніцы Гран-Пры.

# п/п Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
14   Францыя Фрыда Бакара Un jour, un enfant 18 1
7   Вялікабрытанія Лулу Boom bang-a-bang 18 1
8   Нідэрлянды Лэні Кюр De troubadour 18 1
3   Гішпанія Саломэ Vivo cantando 18 1
11   Швайцарыя Paola del Medico Bonjour, bonjour 13 5
4   Манака Jean-Jacques Maman, maman 11 6
10   Бэльгія Louis Neefs Jennifer Jennings 10 7
5   Ірляндыя Muriel Day and the Lindsays The wages of love 10 7
13   ФРН Siw Malmkvist Primaballerina 8 9
9   Швэцыя Tommy Körberg Judy, min vän 8 9
2   Люксэмбург Romuald Cathérine 7 11
16   Фінляндыя Jarkko and Laura Kuin silloin ennen 6 12
1   Югаславія Ivan Pozdrav svijetu 5 13
6   Італія Iva Zanicchi Due grosse lacrime bianche 5 13
15   Партугалія Сымона дэ Алівэйра Desfolhada Portuguesa 4 15
12   Нарвэгія Kirsti Sparboe Oj, oj, oj, så glad, jeg skal bli 1 16

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Конкурс песьні Эўрабачаньне-1969сховішча мультымэдыйных матэрыялаў