Кодзі (Калеты)
былая вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Кодзі — колішняя вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці на рацэ Марыха. Кодзі ўваходзілі ў склад Сапоцкінскага пасялковага савету.
Некалі адзіная вёска Кодзі, падзеленая ракой Марыхай, была адпаведна падзелена мяжой паміж БССР і ЛетССР (даўняя мяжа Польскай Рэспублікі і Летувы). У выніку ўтварыліся дзьве вёскі — беларуская і летувіская (Кодзі або Куаджай).
У незалежнай Беларусі вёска пэўны час існавала пад сваёй назвай[1], а ў другой палове 1990-х была прыпісаная да вёскі Калеты.