Кліпэртан
Клі́пэртан (па-француску: île Clipperton, неафіцыйна: île de la Passion) — незаселены каралавы атол у Ціхім акіяне, які належыць Францыі. Плошча атола складае 9км², знаходзіцца ў 1300 км на паўднёвы захад ад Мэксыкі.
Кальцо сушы поўнасьцю абкружае лягуну якая мае радыюс каля 8 км. У лягуне вада днём застойваецца. Самай вялікай кропкай выспы зьяўляецца скала Кліпэртан вышынёй 21м.
Клімат выспы трапічны, зь сярэдняй тэмпэратурай ад 20 °C да 32 °C. Дажджавы пэрыяд цягнецца ад траўня да верасьня, пад час якога здараюцца трапічныя буры. Вада вакол выспы цёплая дзякуючы заходнім цячэньням, якія плывуць ад мацерыка. У 1890 годзе сюды былі завезеныя какосавыя пальмы, і зараз яны растуць невялікімі групамі ў некалькіх месцах.
Гісторыя
рэдагавацьВыспа была вынайдзеная Фердынандам Магелянам у 1521 годзе. Сваю сучасную назву выспа атрымала ў гонар пірацкага правадыра Джона Кліпэртана, які змагаўся з гішпанцамі ў пачатку XVII стагодзьдзя і выкарыстоўваў гэтую выспу як сваю базу.
У 1708 годзе два францускія караблі Princess і Découverte прыбылі на выспу і далі ёй назву Île de la Passion, абвясьціўшы яе тэрыторыяй Францыі. Першая навуковая экспэдыцыя высадзілася на высьпе ў 1725 годзе.
У 1858 годзе выспа была афіцыйна далучаная да Францыі, і далучана да яе калёніяў у Акіяніі, Францускай Палінэзіі. У 1897—1931 г.г. выспа была занятая Мэксыкай, пад францускі кантроль была вернутая пасьля міжнароднай дамовы. У 1935 годзе выспа была выдзелена з Францускай Палінэзіі ў асобную адміністрацыйную адзінку Domaine public de l'État français.
У 2007 годзе кіраваньне выспай было даручана непасрэдна францускаму ўраду, а непасрэдным кіраўніком зьяўляецца міністар па заморскім тэрыторыям.