Клімок
рака ў Беларусі
Клімо́к — ручай у Валожынскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Чарніцы (басэйн Нёману). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 76 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 ‰. Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Янішкі, цячэ па забалочанай, лясістай мясцовасьці, упадае ў Чарніцу ніжэй за хутар Будзішча (Іўеўскі раён). Асноўны прыток — рака Гаст.
Клімок | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | в. Янішкі |
Вусьце | Чарніца |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 15 км |
Плошча басэйну | 76 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,9 ‰ |
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 200