Клімаўскі спэцыялізаваны патронны завод
Клімаўскі спэцыялізаваны патронны завод (КСПЗ) — прадпрыемства, якое выпускае боепрыпасы, піратэхнічныя вырабы і пальную зброю, знаходзіцца ў горадзе Клімаўску Маскоўскай вобласьці.
Гісторыя
рэдагавацьГісторыя заводу пачалася ў 1936 годзе, калі недалёка ад Падольску разгарнулася будаўніцтва патроннага заводу. Ён быў названы Навападольскім, а 30 сьнежня таго ж году атрымаў свой афіцыйны нумар — 188.
Ужо ў канцы 1930-х гадоў Навападольскі завод асвоіў поўны цыкл вытворчасьці самых запатрабаваных у войску вінтовачных (7,62×54R) і пісталетных 7,62×25 мм боепрыпасаў. Да 1941 году завод пачааў вырабляць піратэхнічныя сумесі і, акрамя гэтага, яшчэ шэсць тыпаў патронаў калібраў 7,62 мм і 12,7 мм.
З 1960 году прадпрыемства атрымала новую назву — Клімаўскі штамповачны завод (КШЗ). Тады жа, у 1950—1960-я гады на заводзе запусцілі экспэрымэнтальную аўтаматызаваную вытворчасьць аўтаматных патронаў 7,62×39 мм.
У 2001 годзе на базе ААТ «КШЗ» было створана ЗАТ «Клімаўскі спэцыялізаваны патронны завод».
Тады ж (на пачатку 2000-х) завод прыступіў да вытворчасьці шасьці мадыфікацыяў патронаў 7,62×39 мм зь бімэталічнай набойніцай.
Прыкладна ў той жа час зьяўляюцца спартовыя пісталетныя патроны маркі КШЗ: 9×19 мм «Парабэлум» і 9×18 «Макараў»; паляўнічыя вінтовачныя патроны калібра 5,56 «Магнум», 5,56×45 (тыпу .223 Remington), 7,62×51 (тыпу .308 Winchester); аўтаматны патрон узору 1943 году з куляй падвышанай прабівальнасьці.
Прадукцыя
рэдагавацьЗавод выпускае боепрыпасы і зброю. У асартымэнце прадстаўлены патроны службовыя («Парабэлум», «Курц» і інш), паляўнічыя, малакаліберныя («Рэкорд», «Тэмп» і інш), індустрыяльныя, траўматычныя (9 мм Р.А.) і пнеўматычныя, а таксама траўматычныя пісталеты Хорхэ і пнеўматычныя вінтоўкі (PCP) Jäger.